Нарадзіўся 24 студзеня 1984 года ў Лідзе.
У2001 годзе, адчуўшы пакліканне, паступіў у Духоўную семінарыю айцоў піяраў у Кракаве (Польшча).
Вечныя шлюбы склаў 8 сакавіка 2008 года.
Пасвячэнне прэзбітэрату атрымаў 16 мая 2009 г.)
Першыя два гады свайго святарства (правёў у Польшчы, у адной з піярскіх парафій у невялікім мястэчку Цяпліцы.
З 2011 па 2020 год з’яўляўся вікарыем парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.
15 ліпеня 2020г. арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі па ўзгадненні з Айцом правінцыялам прызначыў а. Віталія Слуку SPадміністратарам парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы.