нарадзіўся 22 лістапада 1982 года ў мястэчку Варапаева на Пастаўшчыне.
Падчас вучобы ва універсітэце ў Віцебску распачаў пазнаванне духоўнасці айцоў дамініканцаў, і паступова адкрыў, што хацеў бы служыць Богу ў гэтым Ордэне Прапаведнікаў.
Атрымаўшы вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “экалогія”, распачаў законную фармацыю ў Польшчы.
Вечныя шлюбы склаў 7 красавіка 2013г; 24 мая 2014 года атрымаў пасвячэнне прэзбітэрату.
Першыя гады святарскага служэння прайшлі ў парафіі св. Барбары ў Віцебску, а пасля а. Павел быў скіраваны ў парафію св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве ў якасці вікарыя.