Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

20 верасня – асаблівы дзень у парафіяльнай супольнасці каталікоў ў Горках – бо гэта дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай ў Бялыніцкім абразе ў Касцёле ў Беларусі, як нядаўна вырашыла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а менавіта ў гонар Маці Божай Бялыніцкай мае назву рымска-каталіцкая парафія ў Горках.

Воскресенье, 21 Сентябрь 2014 10:16

Парафіяльнае свята 2014 ў Горках.

Учора, 20 верасня, парафіяльная супольнасць ў Горках перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі яны гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.

Верасень – асаблівы месяц для Касцёла ў нашым рэгіёне, бо асаблівым чынам у гэты час мы просім заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкім абразе, які быў каранаваны папскімі каронамі ў 1761г. і на працягу вякоў лічылася Нябеснай Заступніцай нашых земляў, а слава гэтай цудатворнай святыні і яе шанаванне выходзіла далека за межы Магiлёўшчыны, дасягаючы Вільні, Варшавы і Кракава.

19 верасня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках пройдзе асвячэнне капліцы. Святая Імша з нагоды ўрачыстасці распачнецца ў 12.00 па зав. Валадарскага 8/10. У праграме парафіяльнага свята таксама сумесны пачастунак і музычная праграма, якую рыхтуе моладзь з Магілёва.