Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

2 снежня адбылося чарговае пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага дэканату. У сустрэчы прынялі ўдзел: кс. бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый і адказны за Касцёл на Магілёўшчыне, кс. Юрый Быкаў, дэкан Магілёўскі, а. Ежы Вежхоўскі CMF, намеснік дэкана, кс. Андрэй Далянскі, а. Віталій Чабатар CMF, а. Раман Шульц OP, кс. Аляксандр Шупенька, кс. Роберт Мацееўскі, кс. Андрэй Кеўліч, кс. Павел Адамовіч, с.Алекса, кл. Іван Дземідзенка.

6 студзеня парафію Святой Тройцы ў г. Касцюковічы наведалі тры каралі з Усходу. Вельмі цёпла іх сустрэла касцюковіцкая парафія на чале з кс. Андрэем Далянскім і кл. Іванам.

31 мая 2015 года адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Святой Тройцы ў Касцюковічах. На фэст сабраліся не толькі вернікі з Касцюковіч, але былі запрошаны госці  з Крычава і Рубяжэвіч. Гэта быў сімвалічны жэст, бо Езус чакае ад нас, каб мы ўмелі супольна радавацца, цешыцца, спачуваць. Святая Тройца вучыць нас еднасці.

Урачыстую Імшу цэлебраваў ксёндз Андрэй Кеўліч з Горак. Таксама ўдзельнічаў ксёндз Павел Адамовіч з Крычава.

У парафіі ўжо склаліся свае традыцыі святкавання Адпусту. Адной з іх з’яўляецца Троіцкі пірог, які благаслаўляеццца ксяндзом, а потым ім частуюцца ўсе ўдзельнікі фэсту.

Пасля Святой Імшы ўсе парафіяне збіраюцца на пікнік, наладжваецца святочная латарэя, конкурсы, падарункі і прызы для дзяцей на заканчэнне навучальнага года.

Гэта свята, якое аб’ядноўвае і злучае ўсіх вернікаў парафіі.

Ала Іртова

 

joomlamodniyportal.ru

Ужо не першы раз дзеці і моладзь касцюковіцкай парафіі у рамках канікул выязджаюць з мэтай паглядзець нашу прыгожую краіну і паўдзельнічаць у рэлігійна-культурных падзеях.