Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Вторник, 03 Декабрь 2013 05:50

Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

Оцените материал
(4 голосов)

Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава

212030 г. Магілёў, вул. Камсамольская 4

T: (+375) 222 - 221984

F: (+375) 222 - 221993

Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Інтэрнет-старонка: http://www.jesus.by.com

 

Расклад багаслужэнняў (магчымы змены)

• Св. Імша ў звычайныя дні: 9.00, 18.00

• Св. Імша ў нядзелі і святы: 9.00, 11.00, 13.00, 18.30

 

Гісторыя парафіі:

Афіцыйнай датай узвядзення святыні лічацца 1738-1752 гг. Касцёл быў пабудаваны з цэглы на месцы драўлянага касцёла кармэлітаў (1636 г.), што згарэў у 1708 г. Першапачаткова касцёл быў узведзены ў стылі барока. Святыня асвечана 9 ліпеня 1752 г. біскупам віленскім Міхалам Янам Зянковічам. Касцёл атрымаў тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

У галоўнай частцы алтара быў змешчаны абраз Маці Божай. Магчыма, гэта быў цудадзейны абраз Багародзіцы, пра які сведчыць інвентар 1693 г. У 1783 г. Касцёл стаў катэдрай Магілеўскай архідыяцэзіі. Першы біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч перабудаваў галоўны фасад касцёла і асвяціў другі алтар у імя св. Станіслава. Пасля пажару 1810 г. Касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму: трохнававая дзвюхвежавая шасцікалонная базіліка з трансептам і паўцыркульнай апсідай з бакавымі закрыстыямі. Да апсіды былі далучаны памяшканні семінарыі і друкарні. У святыні захаваўся выдатны помнік манументальнага мастацтва – фрэскавыя біблейскія цыклы. Фрэскавая размалёўка выканана ў 1765-1767 гг. мастакамі А Главацкім, П Пятроўскім, а таксама вучнямі-манахамі Пятром, Лук’янам, Рыгорам. У 1860-я гады фрэскі (4 кампазіцыі каля алтара) абнаўляў і дапоўніў мастак Фёрст. На скляпенні цэнтральнай навы ад конхі апсіды да хораў размешчаны тры вялікія фрэскавыя кампазіцыі: “Перамяненне”, “Уручэнне ключоў апосталу Пятру” і “Унебаўзяцця Марыі”. Выявы евангелістаў з адпаведнымі ім сімваламі і выявы айцоў Касцёла – Ераніма, Аўгустына, Клімента – знаходзяцца ў архітэктурных кулісах. У прамавугольных нішах ніжэй вокнаў па перыметры сцен галоўнай навы цешаць вока сюжэты “Уваскрашэнне Лазара”, “Цуд св.Тэрэзы”, “Хрышчэнне” і інш. Авальную апсіду дапаўняе галоўны алтар з дзвюмя паўкалонамі і слаістымі пілястрамі карынфскага ордэра з пазалочанымі капітэлямі, на якія абапіраецца тонкапрафіляваны антаблемент. Над ім – фігурны шчыт з ракайльнай рамай і бакавымі валютамі. У галоўным алтары змешчаны абраз “Укрыжаванне”. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вылучаўся асаблівай прыгажосцю і ўбранствам. Апроч багатага фрэскавага роспісу тут знаходзіліся вытанчаныя скульптуры святых, цудоўныя абразы, каштоўныя літургічныя шаты, пашытыя са слуцкіх паясоў, арган XIXст. Пасля таго, як у Магілёве быў зачынены касцёл св. Антонія, у святыню быў перанесены цудадзейны абраз святога. Культ св. Антонія быў настолькі моцны ў горадзе, што царскім уладам давялося афіцыйна зацвердзіць штогадовую працэсію ў гонар святога.

 

У 1937г. касцёл быў зачынены, там размясцілі гістарычны архіў, а маёмасць разрабавалі. У 1946 г. касцёл ператварылі ў склад, з 1964 па 1986 г. тут размяшчаўся архіў, і інтэр’ер касцёла быў знішчаны.

 

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі зноў зарэгістравана ў 1990 г., ёй быў перададзены ў пастаяннае карыстанне архікатэдральны касцёл, які застаецца да сённяшняга часу ва ўласнасці горада. Вернікі і сёння не пакідаюць спроб вярнуць касцёл ва ўласнасць парафіі.

 

Тады ж намаганнямі вернікаў пры дапамозе замежных спонсараў, без падтрымкі дзяржавы, распачалася рэстаўрацыя знішчанай святыні. Інтэр’ер катэдры аднаўляўся беларускімі рэстаўратарамі.

 

 

13 ліпеня 1996 г. кардыналам Казімірам Свёнткам архікатэдральны касцёл быў зноў асвечаны. Адрадзілася не толькі святыня, але і рэлігійнае і духоўнае жыццё парафіі.

Прочитано 5679 раз Последнее изменение Среда, 18 Ноябрь 2015 16:09

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены