Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Четверг, 13 Июль 2017 15:35

Мечыслаў Малыніч-Маліцкі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Магілёў, Бабруйск, Гомель, Слуцк і інш.

Нарадзіўся будучы святар у Вялікай Бераставіцы ў 1888 г. 1 мая 1912 г., у сераду пасля свята Найсвяцейшай Тройцы, у касцёле ў Коўне (сучасны Каўнас) быў узведзены у сан іпадыякана, стаўшы такім чынам духоўнай асобаю.  14 мая там жа прыняў дыяканскія пасвячэнні. 10 чэрвеня 1912 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў віленскай катэдры. З прычыны адсутнасці віленскага біскупа Эдварда Ропа, выгнанага царскімі ўладамі, абрад здзяйсняў Жмудскі біскуп Цыртаўт.

 

У 1916 г. у час ваеннай завірухі кс. Малыніч распачаў пабудову новага касцёла ў Моньках каля Беластока, куды быў накіраваны працаваць. Сёння ў Моньках існуе вуліца ксяндза Малыніча. Святар неаднаразова канфліктаваў з польскімі ўладамі, а ў 1935 г. за адважныя казанні нават трапіў у віленскую вязніцу.

 

У 1944 г. ксёндз Малыніч быў накіраваны віленскім біскупам на вызваленую Усходнюю Беларусь, у Слуцк. Сваёй пастырскай апекаю святар хутка агарнуў даволі абсяжную тэрыторыю Усходняй Беларусі, што выклікала незадавальненне савецкай улады. Не здолеўшы дабіцца адкрыцця магілёўскага касцёла, святар абвясціў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы вясною 1947 г. У студзені 1948 г. быў прыгавораны да 7 год зняволення ў лагеры і адпралены ў Мардовію (Расія). У 1955 г. вярнуўся ў Слуцк, адкуль патаемна наведваў католікаў Усходняй Беларусі, заахвочваючы прыкладваць намаганні ў вяртанні і адкрыцці касцёлаў, асабліва ў Магілёве і Бабруйску. Святару нярэдка выпадала насіць пры сабе пераносны алтар — мармурную пліту з парэшткамі мучанікаў (без чаго раней нельга было служыць літургію). Алтар разам з іншымі літургічнымі прыналежнасцямі дзесяцігоддзямі захоўваліся ў дамах вернікаў, а пасля былі перададзены святарам.

 

Ксёндз Малыніч, перагружаны працай, у якой не меў надзеі на дапамогу новых святароў, памёр у Слуцку 30 сакавіка 1969 г. Яго цела спачыла на могілках у Вялікай Бераставіцы. На помніку змешчаны словы: «Ад удзячных парафіянаў з Асіповіч».

 

Крыніца:

Ксёндз Караль Тамэцкі, Кс. Мечыслаў Малыніч-Маліцкі — адважны пастыр беларускай зямлі, у: http://old.catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/108531.html

МАЛЫНІЧ-МАЛІЦКІ МЕЧЫСЛАЎ, у: http://mahiliou.livejournal.com/139154.html

Каталіцкі рух у Беларусі ў 1944-1956, у: http://www.slounik.org/154970.html

Андрэй Втарушын, З верай па жыцці ішоў ксёндз Мечыслаў Малыніч, у: http://www.beresta.by/?p=19969

Прочитано 400 раз Последнее изменение Четверг, 13 Июль 2017 19:27
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: Пётр Аўгла »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены