Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Четверг, 13 Июль 2017 19:24

Пётр Аўгла

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Магілёў, Мсціслаў, Клімавічы, Віцебск і інш.

нарадзіўся 11 мая 1861 г. у вёсцы Унгуры (Літва). У 1882 г. распачаў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, якую скончыў у 1887 г. З 12 кастрычніка 1887 г. да 17 снежня 1896 г. быў вікарыем, а пазней адміністратарам парафіі ў Мсціславе і дэканам Клімавіцка—Мсціслаўскім. З канца 20-х гадоў быў вікарыем генеральнага апостальскага адміністратара ў Магілёве. З 6 ліпеня 1925 г. выконваў функцыі адміністратара парафіі св. Барбары і дэкана Віцебскага.

 

У 1930г. – пад яго кіраўніцтвам было адпраўлена пільмо на імя архібіскупа Эдварда Роппа для перадачы ў Ватыкан, у якім падрабязна апісвалася атмасфера прыніжэння і здзекаў над святарамі і вернікамі:

 

“Духоўным асобам забаронены доступ у шпітамі, хворыя паміраюць без споведзі ў камуністычных артэлях і калектывах. Хто ахрысціць дзіцятка ці павянчаецца, ці зайдзе ў святыню, таго звальняюць з пасады, выключаюць з прафсаюзаў, нават пазбаўляюць інваліднай пенсіі. Касцёлы і духоўных абкладваюць ужо не падаткамі, а кантрыбуцыяй <...>Святарам і пабожным каталікам не даюць нават карткі на хлеб, а таго, хто ўпусціць да сябе на кватэру святара, абкладваюць падаткам. У сакрыстыі забараняюць жыць. Могілкі знішчаныя, крыжы паламаныя, памятнікі ў развалінах, распяцці ж крыжам павырываныя, магілы разрытыя ў пошуках залатога пярсцёнка ці крыжа<...> У школе здзекваюцца над каталіцкімі дзецьмі, пішуць пра іх у газетах, а пасля за тое, што яны спавядаюцца і ходзяць у касцёл, выключаюць са школы, як недабрадзейны элемент. Настаўнікі зрываюць з дзяцей крыжыкі і медальёны. На Вялікдзень, у Вялікую Пятніцу і Суботу змушаюць вучняў публічна танцаваць, займацца багахульніцтвам, спажываць мяса.”

У 1927г. быў чарговы раз арыштаваны. Вызвалены праз 6 месяцаў, пад прымусам з боку ГПУ прыбыў у Магілёў і заняў пасаду пробашча катэдральнай парафіі. Пасля арышту ў капліцы на могілках у Магілёве 13 чэрвеня 1937 г.  25 жніўня быў асуджаны на смерць і расстраляны 27 жніўня 1937г. у Мінскай вязніцы.

 

Крыніца:

Дзень памяці рэпрэсаваных святароў, у: http://nn.by/?c=ar&i=11122.

КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm

КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Ab.html#s.6

Прочитано 339 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017 11:19
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Мечыслаў Малыніч-Маліцкі Пжэмоцкі Хрызагон »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены