Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Пятница, 14 Июль 2017 12:27

Пётр Януковіч

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Шклоў, Фашчаўка, Дуброўна, Быхаў і інш.

нарадзіўся 18 кастрычніка 1863г. у вёсцы Дзянісава парафіі Мёры Віленскай дыяцэзіі. Пасля заканчэння гімназіі ў Вільні распачаў у верасні 1886 г. вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай семінарыіі ў Пецярбургу, якую скончыў у 1891 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у Коўне. Належаў да Магілёўскай архідыяцэзіі. У ліпені 1892 г. быў менаваны вікарыем парафіі Люцын Віцебскай губерніі.

5 сакавіка 1893г. – асуджаны ў вязніцу манастыра ў Аглоне за тое, што падчас суда, калі праваслаўны святар прынімаў прысягу на Бібліі ў сведкаў, ён не ўстаў.

Паводле некаторых звестак, нейкі час потым выконваў святарскае служэнне ў Ноўгарадзе, Камень, а таксама Быхаве.

У снежні 1905г. стаў адміністратарам парафіі ў Дуброўна Аршанскага дэканату.

5 сакавіка 1909г. – арыштаваны па абвінавачванні ў распаўсюджванні брашур аб каталіцкім веравучэнні, пазней вызвалены. 1 кастрычніка 1910 – паўторна арыштаваны па такому ж абвінавачванню  і зноў вызвалены.

да красавіка 1911 быў пробашчам і дэканам парафіі ў Быхаве, а затым — пробашчам і дэканам у Нясвіжы.

З кастрычніка 1912 г – адміністратар парафіі а Выбаргскіх могілках у Пецярбургу.

З 9 да 14 верасня 1919 г. быў арыштаваны і асуджаны на прымусовыя працы.

10 мая 1920г. – арыштаваны па абвінавачванні у “пахаванні ў касцёле нябожчыкаў” і асуджаны на 1 год зняволення.

Пасля адбыцця пакарання выконваў  пастырскае служэнне ў парафіі св. Францішка ў Петраградзе, а пасля – у парафіі св. Мікалая ў Лузе.

10 сакавіка 1923г. – арыштаваны ў Маскве па справе архібіскупа Яна Цэпляка. 21-26 сакавіка іаго ж года асуджаны на 3 гады зняволення.

Пасля вызвалення ў 1925г. служыў у Ленінградзе.

З восені 1926г. – выконваў служэнне ў Шклове, жывучы ў в. Фашчаўка.

У 1931г. – вяртанне ў Ленінград, служэнне ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Марыі, пасля – у парафіі св. Кацярыны.

У 1934 – вяртанне ў Шклоў, апека над парафіяй у Фашчаўцы.

9 чэрвеня 1937г.  – арыштаваны ў Фашчаўцы. Абвінавачваўся як “кіраўнік ячэйкі паўстанцкай арганізацыі POWу Шклоўскім раёне”.

25 жніўня 1937г. – асуджаны да вышэйшай меры пакарання; 27 жніўня – расстраляны ў Мінскай вязніцы.

 

Крыніца:

КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm

КНИГА ПАМЯТИ, у:http://cathol.memo.ru/KNIGA/Yaa.html#s.45

Прочитано 790 раз Последнее изменение Пятница, 14 Июль 2017 20:14
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Канстанты Андрэкус Вітальд Пашкевіч »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены