Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Воскресенье, 23 Июль 2017 06:14

Зялінскі Пётр

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Магілёў, Шклоў, Фашчаўка і інш.

Нарадзіўся ў 1863г. у в. Трылесіна Чавускага павета Магілёўскай губерніі.

Скончыў гімназію ў Магілёве, Магілёўскую духоўную семінарыю і мітрапалітную духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу.

У 1891г. - прыняў сакрамэнт святарства (1891). Магістр тэалогіі, катэхет Магілёўскай жаночай гімназіі.

З 1894г. - адміністратар катэдральнага касцёла Унебазўяцця НПМ у Магілёве.

з 1904г. - магілёўскі дэкан.

Перыядычна служыў у магілёўскай парафіі св. Казіміра, у касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове, касцёле Адведзінаў НПМ у в. Фашчаўка,

З 1912г. - адміністратар парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.

З 1916 г. - у касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Маскве, маскоўскі

дэкан. Магілёўскі канонік.

Арыштаваны 23.3.1923г. па групавой справе каталіцкага духавенства на чале з арцыбіскупам Я. Цеплякам. Этапаваны ў Бутырскую турму Масквы, дзе знаходзіўся да чэрвеня 1923г. Збіраліся асудзіць яго да 3 гадоў ссылкі, але пасля ультыматуму МЗС Польшчы вызвалілі з турмы.

Зноў арыштаваны 6.3.1924г. Асуджаны калегіяй АДПУ да 5 гадоў высылкі на Урал.

Зноў арыштаваны ў Цвяры ў 1927г. Прыгавораны да 3 гадоў высылкі

ва Усць-Сысольск Паўночнага краю. 15.1.1930г. пераведзены ў Краснакакшайск Комі АССР, потым ва Уфу.

Вызвалены 30.6.1930г. Зноў арыштаваны ў лістападзе 1930г. У снежні 1930г. этапаваны ў Бутырку. Асуджаны 5.6.1931г. асобай нарадай АДПУ да 3 гадоў ссылкі.

У сакавіку  1931г. этапаваны ў Ніжні Ноўгарад, у турму Чардынь. Потым пераведзены ў Цвер, пасля ў Акшайск. Памёр у высылцы ва Усць-Куламе (145 км на ўсх. ад Сыктыўкара) Комі АССР ад сыпнога тыфу.

 

Крыніца:

КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Bd.html#s.21

Леанід Маракоў, Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917—1964, Мінск 2008, с. 187.

Трагедия народа. Книга памяти жертв политических репрессий Республики Марий Эл. Йошкар–Ола, 1997, т. 1. с. 184.

Прочитано 409 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Гашынскі Леанард

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены