Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Вторник, 06 Май 2014 19:52

Цудатворная ікона Маці Божай ў Фашчаўцы

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Парафія Адведзінаў Маці Божай ў в. Фашчаўка ( у некаторых гістарычных крыніцах фігурыруе тытул парафіі – Спаслання Святога Духа) мае сваю вельмі багатую, але таксама трагічную гісторыю – менавіта тут размяшчаўся самы высокі ў свій час каталіцкі храм на нашых землях, які быў узарваны бальшавікамі ў 60-тыя гады ХХст.

 

 

Галоўнай асаблівасцю фашчаўскага касцёла быў цудоўны абраз Маці Божай і яе шанаванне ў мясцовай песні аб "Пані ў фашчоўскім абразе". Разам з гэтай песняй пачэснае месца займае ў фашчаўскіх абрадах песня "О мой Божа, веру Табе", якая была створана ў 1826 годзе ў прадбачанні забароны ўладамі Царкоўнай Уніі (Уніяцкая царква ліквідавана ў 1839 годзе), як свайго роду катэхэзіс. На свята Наведвання Дзевы Марыі 2 ліпеня (пасля рэформы 31 траўня) ва ўрачыстай працэсіі асвячалася крыніца ў суседніх Княжыцах. Яшчэ вялікай пашанаю карысталася свята Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі ("Прачыстая") 15 жніўня, якое пасля вайны ператварылася ў наведванне памёрлых на могілках падобнае на Дзяды і Радаўніцу.

 

Нажаль, не засталося аніякіх унутраных здымкаў фашчаўскай святыні, але паводле даследчыкаў, цудатворная ікона Найсвяцейшай Багародзіцы знаходзілася ў галоўным алтары. На абраз павешаны залаты крыж, упрыгожаны каштоўнымі камянямі. Гэты абраз закрываўся другім абразом Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

 

Святар Канстанцін Стэповіч, вядомы ў беларускай літаратуры як паэт Казімір Сваяк, так пісаў аб Фашчаўцы: “Стройны касцёл, найвялікшы на Беларусі, ёсць асяродкам парафіі. Кругом гавораць чыстай мовай беларускай. Айцы езуіты калісці далажылі вялікай працы, каб беларус не страціў сваёй мовы. Выдалі яны беларускі катэхізм, навучалі па беларуску, вучылі песняў… Ідуць туды ахвотна і не чуваць між імі жыцця распушчанага, немаральнага. Вялікія святы-фэсты збіраюць у Хвашчоўцы цэлыя грамады беларусаў, нават з мест далёкіх бо далёка разышлася слава Дзевы Марыі Хвашчоўскай.”

 

13 чэрвеня 1937 года "невядомыя" разбілі і зрабавалі абраз Божае Маці. Невядомы яго далейшы лёс.

 

31 мая 1996г. адбыўся першы ад 1937г. фашчаўскі фэст у свята Наведвання Дзевы Марыі.

 

19 жніўня 1996г - асвячэнне копіі іконы Маці Божай Фашчаўскай, якія на дадзены момант знаходзіцца ў часовай капліцы.

 

 

Выкарыстаная літаратура:

Кс. Караль Тамэцкі, Канстанцін Бендаў, Гісторыя каталіцкага касцёла ў Фашчаўцы.

І ўбачыў руіны касцёла… (З гісторыі касцёла ў вёсцы Фашчаўцы), у: http://pawet.net/ns/2014/02/№_02_(1153).html

Касцёл Спаслання Святога Духа – Каментарыі, у: http://www.radzima.org/be/object_comm/6826.html#comm1538

Прыгоды Дылетанта_Фашчаўка (Люты, сэзон 2012-2013), у: http://www.youtube.com/watch?v=Iy5ErP78Omo

 

 

Прочитано 2347 раз Последнее изменение Вторник, 06 Май 2014 19:54

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены