Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Суббота, 15 Ноябрь 2014 07:12

Касцёл св. Людовіка ў Свяцілавічах(Бялыніцкі раён).

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Пасля закрыцця кармеліцкага кляштара ў Бялынічах было дазволена збудаваць каталіцкую святыню ў Свяцілавічах, якія знаходзяцца ў адлегласці 10 вёрст ад даўняй Беларускай Чэнстаховы.

Як апісвае ў сваёй кнізе кс. Жыскар, “гэта быў вялікі крок наперад, які дазваляў развіццё рэлігійнага жыцця, таму сквапліва ўзяліся за працу.

 

На чале са святаром, вызначаным дыяцэзіяльнай уладай, мясцовы люд з невычэрпнай энергіяй збіраў скалу на скалу, камень на камень, у адзіным шэрагу стала ўся чэлядзь Хрыстова.”

 

Фундатарамі касцёла былі вернікі, перад усім Васілеўскія, Гладзінскія, Венцлаўскія, Шперкоўна. Супольнымі сіламі здабывалі матэрыялы для будоўлі, а хто не меў чаго ахвяраваць на новую святыню, ахвяроўваў сваю працу.

 

Як зазначаюць гісторыкі, вельмі адданы справе быў кс. Гедройць, і нарэшце ў 1903г. была скончана будоўля.

 

Асвячэнне новага храма адбылося ў 1904г. Галоўным апекуном стаў св. Людовік. Акрамя гэтага, адпустовыя святы адбывалія на Спасланне Святога Духа і марыйныя святы, а касцёл яшчэ ў дадатак да гэтана меў прывілеі, нададзеныя біскупам Дзенісевічам.

 

Невялікі касцёл (нават не дазволена было на ім пабудаваць высокія вежы,) адразу стаў сэрцам парафіі, і такім чынам менавіта Свяцілавічы сталі цэнтрам духоўнага жыцця былых парафій ў Княжыцах і Бялынічах.

 

Паводле некаторых звестак, колькасць вернікаў дасягала 1600 асоб. Быў  вельмі шанаваны абраз Маці Божай Бялыніцкай, копія якога знаходзілася ў адным з бочных алтароў святыні.

 

У парафіі выконвалі пастырскае служэнне м. інш. кс. Межвінскі, кс. Пашкевіч.

 

Пасля рэвалюцыі камуністы разабралі вежу храма і прыбудавалі з параднай 2 крыла да будынка ў выглядзе літары "Т"

 

У 30-ых гадах мінулага стагоддзя будынак перадалі прамкалгасу, затым прыстасавалі пад клуб, сельскую школу, калгасную кантору. Цяпер тут знаходзіцца пошта, і аб былой прыгажосці і велічнасці будынка, які некалькі разоў быў рэканструяваны, сёння нагадваюць толькі пілястры ў старой яго частцы.

 

Фотаздымкі выкарыстаны з www.radzima.org

joomlamodniyportal.ru

 

Бібліяграфія:

Касцёл Св. Людовіка | Свяцілавічы, у: www.radzima.org

Свяцілавіцкія таямніцы, у: http://news.21.by/society/2014/07/03/951914.html

Nasze kościoły. Opis wszystkich kościołów i parafij znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. Tom I. Archidjecezja Mohylowska. Ułożyli i wydali ks. D. Bącykowski i ks. J. Źyskar. Warszawa-Peterburg. 1913, с. 49-52.

 

 

 

Прочитано 1102 раз Последнее изменение Суббота, 15 Ноябрь 2014 07:16

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены