Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Воскресенье, 16 Ноябрь 2014 16:32

Гістарычны нарыс Магілёўскай архідыяцэзіі

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Прадстаўляем Вам кароткі нарыс гісторыі Магілёўскай архідыяцэзіі – якая была самай вялікай структурнай адзінкай Каталіцкай Царквы ў свеце.

Пасля І-га падзелу Рэчы Паспалітай, калі да Расійскай імперыі былі далучаны тэрыторыі, на якіх пражывала каля мільёна каталікоў лацінскага і візантыйскага абрадаў, Кацярына ІІ  Указам ад 25 снежня 1772г. абвесціла аб будучым прызначэнні біскупа, якому будуць даручаны ў духоўнае кіраванне ўсе рымска-каталіцкія касцёлы і манастыры ў Расійскай імперыі.

 

Праз год, 3 снежня 1773г. – выдадзены імператарскі дакумент аб стварэнні Беларускай каталіцкай дыяцэзіі і аб прызначэнні Беларускага біскупа з рэзідэнцыяй у Магілёве, якому падпарадкоўваліся ўсе католікі лацінскага абраду ў Расіі(у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу).

 

28 студзеня 1782г. – па ўказу Кацярыны ІІ Беларуская дыяцэзія была ператворана ў Магілёўскую архідыяцэзію. Важна зазначыць, што вышэйпералічаныя рашэнні былі прынятыя імператрыцай без згоды Ватыкану.

 

Для урэгулявання сітуацыі ў Санкт-Пецярбург выехаў апостальскі легат Джаванні Андрэа Аркецці, які, на падставе дадзеных яму паўнамоцтваў Папам Піем VI, кананічна зацвердзіў стварэнне Магілёўскай архідыяцэзіі 19 снежня 1783г. Катэдральнай святыняй новаўтворанай структурнай адзінкі Каталіцкага Касцёла стаў касцёл Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і св. Станіслава ў Магілёве. Першым арцыбіскупам Магілёўскім стаў біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

 

Імператар Павел I указам ад 9 мая 1798г. узвёў арцыбіскупа Магілёўскага ў сан мітрапаліта, дазволіўшы яму знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

 

7 жніўня 1798г. Апостальскі нунцый Ларэнса Літта пацвердзіў за Магілёўскай архідыяцэзіяй «мітрапаліцкае права» ў адносінах да ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Расійскай імперыі. Дзеянні нунцыя былі зацверджаны папам Піем VI 17 лістапада 1798г.

 

У 1847г. адбылася пэўная рэарганізацыя Магілёўскай мітраполіі: межы існуючых дыяцэзій былі прыведзены ў адпаведнасць з межамі губерняў, а таксама была створана новая дыяцэзія – Херсонская (Тярэспальская), з цэнтрам у Саратаве.

 

У 1842г. на базе переведзенай в Санкт-Пецярбург з Вільні духоўнай каталіцкай акадэміі была створана Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія.

 

У 1873г. статус мітрапалітальнага конкатэдральнага касцёла атрымлівае новапабудаваны касцёл Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі ў Пецярбургу, які знаходзіўся блізка жылля мітрапаліта, які з 1849г. афіцыйна і стала пражываў у сталіцы Расійскай імперыі.

 

1879 – пры рэзідэнцыі арцыбіскупа была адчынена каталіцкая духоўная семінарыя Магілёўскай мітраполіі.  

 

На пачатку XXст., нягледзячы на шматлікія перашкоды і цяжкасці, Магілёўская архідыяцэзія налічвала каля 930 тысяч вернікаў і 270 храмаў.

 

Распачатыя пры савецкай улады ганенні на рэлігію паступова разбурылі ўсе структуры Каталіцкай Царквы ў СССР. На падставе дэкрэту Пія XI ад 10 сакавіка 1926 Магілёўская архідыяцэзія была падзелена на пяць апостальскіх адміністратур: у Магілёве, Маскве, Ленінградзе, Харкаве і Казані, Самары і Сімбірску. Само існаванне Магілёўскай архідыяцэзіі і мітраполіі да канца 1930-х стала фармальнасцю;

 

Падчас рэарганізацыі структур Каталіцкай Царквы на тэрыторыі СССР папам Янам Паўлам II была ўтворана Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і мітраполія, чыя 13 красавіка 1991 году Магілёўская архідыяцэзія і Мінская дыяцэзія былі аб’яднаныя ў адну, Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію, якая на дадзены момант ахоплівае Мінскую і Магілёўскую вобласці (першапачаткова — таксама і Віцебскую, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія) Рэспублікі Беларусь.

 

Біскупы і адміністратары Магілёўскай архідыяцэзіі:

 

Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1783—1826);

Валерый Генрых Камёнка (1826—1828, 1833—1839, адміністратар);

Каспер Калюмна-Цецішэўскі (1828—1831);

Яахім Іосіф Грабоўскі (1828—1829, вікарны біскуп, дэ-факто кіраўнік мітрополіі);

Ян Фелікс Шчытт (1829—1833, адміністратар);

Ігнацый Паўлоўскі (1839—1842);

Марцін Ласкі (1842—1848, адміністратар);

Казімір Дмахоўскі (1849—1851);

Ігнацый Галавінскі (1851—1855);

Антоній  Фіалкоўскі (1855—1856- адміністратар; 1872—1883 – біскуп дыяцэзіяльны);

Вацлаў Жылінскі (1856—1863);

Юзаф Максіміліян  Станеўскі (1863—1871, адміністратар)

Юрый  Івашкевіч (1871—1872, адміністратар)

Аляксандр Казімір  Гінтаўт-Дзевалтоўскі (1883—1889);

Апалінарый Даўгялла (1889—1891, адміністратар)

Сымон Марцін Казлоўскі (1891—1899);

Караль Антоні Недзялкоўскі (1899—1901, адміністратар)

Баляслаў Геранім Клапатоўскі (1901—1903);

Стэфан Дзенісевіч (1903, 1905—1908, 1909—1910, адміністратар)

Ежы Шэмбэк (1903—1905);

Апалінарый Унукоўскі (1908—1909);

Вікенцій Ключынскі (1910—1914);

Ян Цэпляк (1914—1917, 1919—1923, адміністратар)

Эдвард фон Ропп (1917—1919);

Баляслаў Слосканс (1926—1928 дэ-факто, 1926—1981 де-юрэ, адміністратар)

 

Літаратура:

Гісторыя Касцёла ў Беларусі, у: http://catholic.by/2/belarus/church-bel-history.html.

Магілёўская архідыяцэзія, у: https://be.wikipedia.org/wiki/Магілёўская_архідыяцэзія.

Могилёвский архидиоцез, у: http://www.catholic.ru/modules.php?name=Encyclopedia&op=content&tid=1095.

В.Л. ЗАДВОРНЫЙ, А. ЮДИН, ИСТОРИЯ КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ В РОССИИ, у: http://krotov.info/history/20/tsypin/zavdorn.html

 

 

Прочитано 1867 раз Последнее изменение Воскресенье, 16 Ноябрь 2014 16:42

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены