У нядзелю 23 кастрычніка, у першую гадавіну кананічнага ўступлення на пасаду мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскуп Юзафа Станеўскага, іерарх цэлебраваў святыя Імшы ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
У суботу 22 кастрычніка Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч усклаў палій Мітрапаліта на арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага.
Арцыбіскуп Станеўскі артымаў палій з рук Папы Францішка ў Рыме 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.
3 кастрычніка адышоў у вечнасць а. Віктар Занеўскі SP з Ордэну Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў. Апошнія гады святар служыў у Польшчы.