23 кастрычніка ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылася ўрачыстая цэлебрацыя з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
6 чэрвеня ў Магілёве адбылася працэсія Божага Цела ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
Усім, хто цікавіцца класічнай формай цэлебрацыі святой Імшы, з радасцю паведамляем, што 13 чэрвеня ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
Айцы-клярэтыны запрашаюць у суботу, 12 чэрвеня, у патранальнае свята Місіянераў Клярэтынаў, Сыноў Беззаганнага Сэрца Марыі, на адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага.