Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

“Мы пакліканыя да супольнасці” – сустрэча духавенства дэканату ў Касцюковічах

Оцените материал
(1 Голосовать)

15 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах адбылося спатканне святароў і кансэкраваных асоб Магілёўскага дэканату.

Сустрэчу ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый нашай архідыяцэзіі.

 

 

Аскетычную канферэнцыю прамовіў а. Гжэгаж Ксёнжэк SP, душпастыр  Чавускай парафіі. Святар звярнуў увагу ўдзельнікаў спаткання перад усім на змест Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Evangelii Gaudium (пра абвяшчэнне Евангелля ў сучасным свеце).

 

“Каб зразумець змест гэтага дакументу, трэба прыпомніць, чым з’яўляецца новая евангелізацыя, якімі кіруецца нормамі, а таксама, чым з’яўляецца керыгма. (…)

Новая евангелізацыя – гэта метад абвяшчэння Евангелля з новай моцай, якая нараджаецца з асабістага спаткання з Хрыстом Уваскрослым. Больш таго, гэта таксама абвяшчэнне перадусім керыгмы, Езуса памерлага, уваскрослага, праслаўленага як адзінага Збавіцеля, Пана і Месію пры дапамозе новых сродкаў прамаўлення” – зазначыў а. Гжэгаж. “Апостальская адгартацыя поўнасцю абапіраецца на асабістым досведзе Папы Францішка ў галіне новай евангелізацыі, і таму Папа перадусім заклікае нас, каб мы не баяліся эмоцый, прамаўлялі з сэрца да сэрца. Толькі так мы будзем пачутыя ў сучасным свеце”.

 

Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і маёвае набажэнства, якім кіраваў дэкан кс. Павел Шылак. Удзельнікі спаткання мелі магчымасць скарыстаць з сакраманту пакаяння.

 

Найсвяцейшую Ахвяру ўзначаліў біскуп Юрый, які таксама прамовіў гамілію:

 

 

 

Дзякуючы ахвярнасці кс. Андрэя Далянскага, душпастыра Касцюковіцкай парафіі, а таксама вернікаў мясцовай супольнасці удзельнікі духоўнай сустрэчы маглі падсілкавацца не толькі духоўна, але і фізічна.

 

 

Пасля абеду адбылося абмеркаванне бягучых спраў у Магілёўскім дэканаце. У прыватнасці, было ўзнята пытанне аб арганізацыі пешай пілігрымкі Бабруйск-Будслаў, абмеркавана пытанне адносна далучэння успаміну Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла да літургічнага календара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама неабходнасць стварэння асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай, паколькі ў дэканаце ёсць дзве парафіі, якія маюць такі тытул.

 

Быў разгледжаны каляндар дэканальных падзей  на бліжэйшы час: 31 мая – фэст у Фашчаўцы (14.00), 9 чэрвеня – фэст у Чавусах (19.00), 13 чэрвеня – святкаванне парафіяльнай урачыстасці ў парафіі св. Антонія ў Магілёве (12.00), 29 чэрвеня – фэст у Шклове (12.00).

Прочитано 2482 раз Последнее изменение Четверг, 15 Май 2014 17:44
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).