Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Парафіяльнае свята 2014 ў Горках.

Оцените материал
(0 голосов)

Учора, 20 верасня, парафіяльная супольнасць ў Горках перажывала тытульную урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Варта зазначыць, што рабілі яны гэта, па-сутнасці, упершыню, бо толькі нядаўна Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прызначыла дзень 20 верасня днём літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай.

 

Па запрашэнні кс. Андрэя, мясцовага душпастыра, і парафіянаў супольнасць наведала парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, у якой наш святар выконваў пастырскае служэнне ў якасці вікарыя.

 

Канешне ж, да святкаванняў далучыліся і святары Магілёўскага дэканату: кс. Юрый Быкаў з Магілёўскай конкатэдры, а. Ежы Вежхоўскі з парафіі св. Антонія ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусаў, кс. Павел Адамовіч з Крычаўскай парафіі, кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслаўя, які ў свой час быў таксама адказным за горацкую супольнасць. Радасць парафіяльнага свята з горацкімі католікамі падзяліў таксама і кс. Валерый Орсік, душпастыр парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ ў Оршы.

 

Ушанаваць Маці Божую ў Бялыніцкай іконе прыехалі таксама вернікі з Магілёва, Шклова і Фашчаўкі.

 

Перад урачыстай Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. Аляксандр Барыла, дэкан Вілейскага дэканату, адбылося прадстаўленне гістарычнага нарысу нашай парафіі, якое падрыхтавалі пры дапамозе кс. Андрэя міністант Станіслаў Пяткевіч і Настасся Матвеева.

 

Гамілію прамовіў кс. Аляксандр Шупенька, які ўзгадаў няпросты лёс Бялыніцкай іконы, і заклікаў удзельнікаў Літургіі да таго, каб з Найсвяцейшай Дзевы бралі прыклад, як можна і трэба трываць пры Хрысце.

 

У Малітве вернікаў, якую падрыхтавала Ганна Чухманава, вернікі маліліся як у інтэнцыях Паўсюднага Касцёла, так і ў асабістых патрэбах, а асабліва прасілі Божага благаслаўлення для далейшага развіцця парафіяльнай супольнасці ў Горках.

 

На заканчэнне святой Імшы адбыліся адмысловыя малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай, і ўпершыню загучаў над будучай капліцай гімн парафіі – узнёслы малітоўны спеў да Маці Божай Бялынцкай, створаны паэткай і кампазітарам, бардам і адначасова арганісткай парафіі святых Сымона і св. Алены ў Мінску Марыяй Новікавай, якая з’яўляецца ўжо даўнім сябрам парафіі.

Літвы Хрыстовай Маці-Каралева,

Пад гук мальбы-Літаніі Святой

Глядзіш на нас, Бялыніцкая Дзева

І бласлаўляеш край адвечны Твой.

 

Бязвер’я ноч мінула – зноў світае,

Ў народзе нашым блік жыцця не згас.

Над Магілёўскім краем сонцам ззяе

Надзеі знак – Бялыніцкі абраз.

 

Успомняць сцежкі пілігрымаў крокі,

Успыхне памяць у народзе зноў.

Адкажуць рэхам белыя аблокі

Званам жывым Бялыніцкіх муроў.

 

Літвы Хрыстовай Маці-Каралева,

Пад гук мальбы-Літаніі Святой

Зірні на нас, Бялыніцкая Дзева,

І блаславі народ адданы Твой.” – менавіта такімі словамі удзельнікі свята прасілі заступніцтва Багародзіцы…

 

На памятку аб святкаваннні кожны удзельнік атрымаў невялікі абразік Маці Божай Бялыніцкай.

 

А пасля духоўнай ежы усе прысутныя разам сабраліся на сціплы, але шчыры сумесны пачастунак.

 

Паводле: www.kasciol.by

 

Фота: Ціна Палынская

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1996 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Сентябрь 2014 10:36
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).