Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага.

Оцените материал
(0 голосов)

Сёння, 11 лістапада, Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Марціна Турскага, які непасрэдным чынам звязаны з г. Чавусы.

Справа ў тым, што 12 жніўня 1634 горад разам з Магдэбургскім правам атрымаў і адмысловы герб, які апісваецца наступным чынам: у блакітным полі на белым кані святы Марцін з мечам у руцэ, на плячах чырвоны плашч». Як зазначаюць гісторыкі, гэты герб варта разглядаць у адным шэрагу гарадскіх знакаў, якія адлюстроўваюць ідэі абароны і перамогі хрысціянскіх каштоўнасцей.

Падчас расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Чавусам новы герб, які складаўся з 2 частак. У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй — у чырвоным полі шпага, пакладзена крыжападобна з мячом, злучаны лаўровым вянком, у памяць хвалебнай перамогі, здабытай над шведамі, у наваколлях гэтага горада пад Лясным.

Нажаль, калі ў 2001г. паўстала пытанне аб выбары афіцыйнага геральдычнага сімвалу, Чавускі райвыканкам на чале з старшынёй А. Мацюліным аддаў перавагу гербу часоў Расійскай імперыі як «які больш адказвае менталітэту грамадзян», а 3 студзеня 2005г. менавіта гэты герб і атрымаў статус афіцыйнага геральдычнага сімвалу Чавусаў.

 

Кароткая біяграфія святога Марцін Турскага

Нарадзіўся паміж 316 і 317 гг. у Паноніі (сучасн. Венгрыя) у паганскай сям’і. Яго бацька, рымскі вайсковы трыбун, неўзабаве быў пераведзены ў Італію, дзе прайшло дзяцінства Марціна. Там ён пазнаёміўся з хрысціянствам і жадаў прыняць хрост, але па волі бацькі ва ўзросце пятнаццаці гадоў быў вымушаны стаць вайскоўцам. Праз нейкі час ён разам з войскам апынуўся ў Галіі (сучасн. Францыя). Аднойчы каля гарадской брамы Ам’ена Марцін убачыў жабрака, цела якога было толькі ледзь прыкрытае лахманамі, нягледзячы на холад. Малады вайсковец выцягнуў меч і, разрэзаўшы ім свой плашч, палову аддаў таму жабраку. Уначы Марцін убачыў Хрыста, захінутага ў палову яго плашча. Уражаны гэтым бачаннем, ён пакінуў вайсковую службу і прысвяціў сябе служэнню Хрысту.

 

Святому давялося прайсці праз вялікія цяжкасці, але ён нястомна абвяшчаў Евангелле сярод паганаў. Найбольшай папулярнасцю Марцін карыстаўся сярод простага люду і дзякуючы гэтаму быў выбраны біскупам французскага горада Тура. Ён не пажадаў жыць у біскупскім палацы і пасяліўся ва ўбогай пустэльні непадалёк ад горада. Біскуп Турскі вызначаўся бязмежнай любоўю да ўсіх людзей і, нягледзячы на пераслед з боку нядобразычліўцаў, ніколі нікога не асуджаў. Марцін памёр 8 лістапада 397 г. непадалёк ад Тура падчас аднаго са сваіх шматлікіх душпастырскіх падарожжаў і быў урачыста пахаваны 11 лістапада.

 

Над месцам яго пахавання быў пабудаваны невялікі касцёл, які ў гонар плашча Марціна пачалі называць Capella (адсюль «капліца»). Святы Марцін Турскі — адзін з найбольш шанаваных святых на Захадзе. Яго імкненне паяднаць манаскае жыццё з апостальскім служэннем стала прыкладам для ўсяго заходняга манаства. Святы Марцін з’яўляецца апекуном вайскоўцаў, краўцоў, бедных і жабракоў, а таксама хатняй жывёлы, асабліва коней і гусей. На свята ў яго гонар у многіх краінах гатуюць традыцыйнага гусака.

 

Успамін: 11 лістапада

Прочитано 1437 раз Последнее изменение Вторник, 11 Ноябрь 2014 18:54
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).