Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Асаблівыя ласкі на працягу Года Манаскага Жыцця

Оцените материал
(0 голосов)

У лістападзе бягучага года Ватыкан прадаставіў дакумент, у якім акрэсліваюцца нормы, неабходных для атрымання Адпустаў на працягу Года Кансэкраванага Жыцця, які мы распачалі. Запрашаем пазнаёміцца з яго зместам:

 

 

 

 

Апостальская Пенітэнцыярыя

 

URBIS ET ORBIS

 

ДЭКРЭТ

аб ўстанаўленні ўмоў, неабходных для атрымання дару Адпустаў

на працягу Года Кансэкраванага Жыцця

 

Паколькі Яго Эмінэнцыя Кардынал Прэфект Кангрэгацыі да спраў Інстытутаў Кансэкраванага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця папрасіў нядаўна Апостальскую Пенітэнцыярыю, каб паводле традыцыі былі акрэсленыя ўмовы для атрымання дару Адпустаў, якія Святы Айцец Францішак з нагоды надыходзячага Года кансэкраванага жыцця намерыў удзяліць для аднаўлення манаскіх Інстытутаў у духу найвышэйшай вернасці харызмату заснавальніка, а верным ва ўсім свеце даць благаслаўлёную магчымасць для ўзмацнення Веры, Надзеі і Любові ў адзінстве з Рымскім Касцёлам, паводле адмысловага распараджэння Рымскага Біскупа Апостальская Пенітэнцыярыя ахвотна ўдзяляе поўнага адпусту пад звычайнымі ўмовамі (сакраментальная споведзь, святая Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) усім і паасобным чальцам Інстытутаў Кансэкраванага Жыцця, а таксама іншым пабожным вернікам, якія маюць сапраўдную скруху і кіруюцца любоўю; дадзены адпуст можна атрымаць ад першай нядзелі Адвенту бягучага года аж да дня 2 лютага 2016г., у якім год кансэкраванага жыцця будзе ўрачыста завершаны; дадзены адпуст можна таксама ахвяраваць, як заступніцкую малітву, за душы вернікаў, якія знаходзяцца ў чыстцу:

a)      у Рыме – кожны раз, калі пабожна будуць удзельнічаць у міжнародных сустрэчах і ўрачыстасцях, акрэсленых у адпаведным календары Кангрэгацыі да спраў Інстытутаў Кансэкраванага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця, а таксама прынамсьці праз адпаведны час будуць практыкаваць пабожныя разважанні, якія павінны закончыцца Малітвай Панскай, Вызнаннем веры ў любой зацверджанай форме і пабожнымі заклікамі да Найсвяцейшай Дзевы Марыі;

b)     кожны раз ва ўсіх лакальных Касцёлах, у дыяцэзіяльных днях прысвечаных кансэкраванаму жыццю, а таксама дыяцэзіяльных урачыстасцях, арганізаваных з нагоды Года кансэкраванага жыцця,  а таксама, калі пабожна наведаюць катэдру ці іншыя святыя месцы, вызначаныя паводле згоды ардынарыя месца, альбо нейкі кляштар ці капліцу кляўзурнага манастыра і там публічна памоляцца Літургіяй Гадзінаў ці прынамсьці праз адпаведны час будуць практыкаваць пабожныя разважанні, якія павінны закончыцца Малітвай Панскай, Вызнаннем веры ў любой зацверджанай форме і пабожнымі заклікамі да Найсвяцейшай Дзевы Марыі;

 

Чальцы інстытутаў кансэкраванага жыцця, якія па хваробе ці з іншых сур’ёзных прычын з’яўляюцца не ў стане наведаць гэтых капліц, могуць атрымаць поўны адпуст, калі  пасля пазбаўлення ўсялякай прывязанасці да граху, а таксама з інтэнцыяй выканання трох звычайных умоваў, калі толькі гэта будзе магчыма, праз прагненне сэрца здзяйсняюць духоўнае наведванне альбо ахвяроўваюць праз Марыю цярпенні ўласнага жыцця МіласэрнамуАйцу, далучаючы малітвы як успомнена вышэй.

 

Таму, каб  паводле пастырскай любові, аблегчыць праз уладу ключоў Касцёла доступ да атрымання Божага прабачэння, Апостальская Пенітэнцыярыя настойліва просіць, каб канонікі пенітэнцыярныя, капітульныя, святарыІнстытутаў Кансэкраванага Жыцця а таксама іншыя святары,  якія маюць адпаведную ўладу да ўдзялення сакраманту пакаяння, ахвотна і велікадушна аддаваліся цэлебрацыі сакраманту пакаяння, а таксама часта ўдзялялі святую Камунію хворым.

 

Дадзены дэкрэт абавязвае праз увесь перыяд Года Кансэкраванага Жыцця.

 

Не гледзячы на ўсялякія супраціўныя пастановы.

 

Дадзена  ў Рыме, у сядзібе Апостальскай Пенітэнцыярыі, 23 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, 2014 года ад Уцелаўлення Панскага.

 

Maurus Kard. Piacenza

Пенітэнцыярый Вялікі

 

Крыштаф Ныкель

рэгент

 

 

Крыніца: http://www.vatican.va/roman_curia/tribunals/apost_penit/documents/rc_trib_appen_doc_20141123_anno-vita-consacrata_it.html

 

Пераклад: А.К.

 

Прочитано 1323 раз Последнее изменение Среда, 31 Декабрь 2014 12:10
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).