На ўрачыстую святую Імшу сабраліся не толькі шклоўскія вернікі, але і каталікі з Княжыц, Фашчаўкі, Магілёва.
Галоўным цэлебрантам быў кс. Павел Беразун, вікарый магілёўскай конкатэдры, які ў гэты ж самы дзень перажываў свае імяніны і дзень нараджэння. Гамілію прамовіў а. Віталій з парафіі св. Антонія г. Магілёва, які імкнуўся паказаць актуальнасць постацей святых Апосталаў асаблівым чынам для Касцёла на Магілёўшчыне. “Мы можам і павінны вучыцца ад св. Пятра не баяцца бараніць Касцёл і веру, а ад св. Паўла – апостальскага духу ў абвяшчэнні Евангелля” – зазначыў святар.
Напрыканцы Імшы кс. Аляксандр Шупенька, адміністратар Шклоўскай парафіі, падзякаваў усім удзельнікам Літургіі. Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і чэрвеньскае набажэнства, а на заканчэнне супольнай малітвы усе прысутныя заспявалі гімн “Магутны Божа”.
Паводле мясцовай традыцыі, пасля святой Імшы ў парафіяльным доме адбыўся супольны пачастунак.
Фота: Таццяна Анкудзінава
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/211-parafiyalnae-svyata-adbylosya-shklove#sigProGalleria18d42e9c87