Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылося грамадскае абмеркаванне ў Бялынічах лёсу былых каталіцкіх могілак.

Оцените материал
(1 Голосовать)

У чацвер, 20 жніўня 2015 г., у Бялынічах адбылося грамадскае абмеркаванне наконт пытання далейшага лёсу каталіцкіх могілак XVIII-XIX стст., на месцы якога запланавана будаўніцтва крамы.

Прадстаўнікі мясцовай улады, намеснік старшыні бялыніцкага райвыканкама Давыдаў Дзмітрый Аляксандравіч і кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Фурсава Ірына Уладзіміраўна адзначылі, што на дадзены момант будаўніцтва на месцы могілак спынена, праводзяцца археалагічныя даследванні спецыялістамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, згодна вынікаў якіх будзе бачна, дзе знаходзяцца пахаванні, якія былі раней за савецкія часы зруйнаваны. У дадатак, чыноўнік праінфармавала пра адмоўны адказ Міністэрства культуры на запыт мясцовых улад «Ці з'яўляюцца дадзеныя могілкі гісторыка-культурнай каштоўнасцю?»

 

Са свайго боку Давыдаў Дзмітрый Аляксандравіч выказаў меркаванне, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб з пашанай аднесціся да парэшткаў пахаваных: запрасіць дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыацэзіі Аляксандра Яшэўскага, SDBу выніку неабходнасці для годнага перазахаваня рэшткаў пахаваных паводлерыма-каталіцкага абраду, што стане добрым прыкладам выхавання патрыятызму ў моладзі.

 

Археолагі са свайго боку ўсталявалі факт існавання могілак, аргументаваўшы знойдзенымі за першы дзень раскопак частак чалавечых рэшткаў, частак керамікі, а таксама зрабілі знутры фота склепа, які мае месца быць ля мяжы тэрыторыі будаўніцтва. Цяпер перад гісторыкамі паўстае вялізарны пласт працы па вызначэнні невынішчаных пахаванняў за пасляваенныя часы савецкімі будаўнікамі, каб будаўніцтва не ішло на месцы чалавечых костак.

 

Вернікі са свайго боку выслухалі пазіцыі чыноўнікаў і выказалі сваю пазіцыю аб тым, нягледзячы ні на што неабходна часцей сустракацца, каб у ходзе размовы знаходзіць годнае для ўсіх бакоў рашэнне. Была выказана прапанова на месцы пахавальнага камяня-валуна сярдзіны ХІХ ст., якое не ўваходзіць у план забудовы, зрабіць месца памяці і ўшанавання пахаваных былых жыхароў Бялыніч, на што ўлады пазітыўна адрэагавалі. У дадатак, вернікі як грамадзяне і прадстаўнікі адной з пяці традыцыйных канфесій нагадалі пра штогадовы фэст парафіі Маці Божай Бялыніцкай і запрасілі чыноўнікаў на свята, якое адбудзецца 20 верасня.

 

Таксама было абмеркаванае зруйнаванне савецкай уладай ў Бялынічах былога кармеліцкага кляштару, які ў 1878 г. быў перададзены Праваслаўнай царкве і адабраны ў пачатку 1930-х гг. Існаванне падземных хадоў пад кляштарам памятаюць жывыя сведкі, адзначыўшы, што магчыма там знаходзіцца арыгінал абраза Маці Божай Бялыніцкай, спаслаўшыся на версію, што апошні ксёндз-пробашч Люцыян Гадлеўскі аддаў праваслаўным вернікам копію абраза, захаваўшы тым самым арыгінал ад яго знікнення летам 1941 г. з Магілёўскага музея, дзе захоўвалі адабраны ў праваслаўных вернікаў Бялыніч абраз Маці Божай.

 

Археалагічныя раскопкі працягнуцца яшчэ 9 дзён. Працаўнікі суседніх малых прадпрыемстваў паведамілі адрас аднаго з бялынічан, які валодае некаторыяй інфармацыяй пра склепы і могілкамі ў дадзеным месцы. Так што ўласнае даследванне працягваецца. Што тычыцца размовы з мясцовымі ўладамі, то  стала зразумела, што пытанне будзе вырашацца па меры вынікаў працы спецыялістаў-археолагаў і стасункаў між прадстаўнікамі грамадства і ўлад.

 

Дудкін Яўген

Магістр гістарычных навук

Прочитано 1638 раз Последнее изменение Пятница, 21 Август 2015 10:16
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).