Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылося першае пастырскае спатканне духавенства Магілёўшчыны з удзелам біскупа Аляксандра

Оцените материал
(2 голосов)

У Магілёўскай парафіі Ўнебаўзяцця НПМ адбылася ўпершыню пастырская сустрэча каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У спатканні прынялі удзел:

Святары: Бп Аляксандр Яшэўскі SDB, кс. Юрый Быкаў (Магілёў), кс. Андрэй Яркавец (Бабруйск), а. Ежы Вежхоўскі CMF (Магілёў), кс. Андрэй Далянскі (Касцюковічы), а. Гжэгаж Ксёнжэк SP (Чавусы), кс. Павел Адамовіч (Крычаў), кс. Роберт Мацееўскі (Мсціслаў), кс. Аляксандр Шупенька (Шклоў), а. Віталій Чабатар CMF (Магілёў), кс. Павел Беразун (Магілёў), кс. Андрэй Кеўліч (Горкі), дк Мікола Гракаў (Бабруйск).

Сёстры: Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамiнiка (дамініканкi), Кангрэгацыя Сясцёр Мiсiянерак Святой Сям’i.

 

Сустрэча распачалася духоўнай канферэнцыяй, якую падрыхтаваў духоўны айцец Магілёўскай частцы архідыяцэзіі кс. Андрэй Далянскі з Касцюковічаў. У выступленні кс. Андрэй засяродзіўся на тэме салідарнасці, той духоўнай і чалавечай.

 

“Канешне, мы прагнем, каб Магілёўшчына стала “райскім садам”. Але варта памятаць, што гэта будзе немагчыма, калі паміж намі, святарамі гэтай зямлі, не будзе святарскай еднасці і салідарнасці – духоўнай і чалавечай” – заўважыў святар.

 

Кс. Андрэй звярнуў увагу на тое, што крыніца духоўнага адзінства знаходзіцца ў Архісвятарскай малітве Хрыста. “Пастараемся стварыць батальён асоб, праз малітву, перад усім – адзін за аднаго!” – заклікаў духоўны айцец.

 

“Вельмі важныя для святарскага жыцця – спатканні духавенства, радасць з сустрэчы, перажыванне парафіяльных святаў, сустрэчы за кавай і гарбатай, звычайныя адведзіны адзін другога,” – сказаў кс. Андрэй. “Аднак злы дух дзейнічае, разбіваючы святарскую еднасць. Напэўна, таму нажаль, і ў нашай супольнасці не ўсё так добра, як хацелася; праўда, і не найгорш!”

 

“Мы, душпастыры гэтай зямлі, нястомна павінны памятаць аб тым, што ўсе прэзбітэры, устаноўленыя праз сакрамэнт пасвячэння, звязаны паміж сабою вельмі цесным сакрамэнтальным вузлом братэрства. Узаемна дапамагалі адзін аднаму і заўсёды былі супрацоўнікамі праўды” – прыгадаў святар вучэнне ІІ Ватыканскага Сабору.

 

“Будзем жа імкнуцца да таго, каб нашая супольнасць развівалася паводле прынцыпу: Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго” – заклікаў кс. Андрэй.

Пасля духоўнай канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць таксама прыступіць да Сакраманту Пакаяння.

 

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. У гаміліі іерарх заклікаў да сумленнасці і адказнасці. “Хто верны ў малых рэчах, той будзе верны і ў вялікіх” – некалькі разоў паўтарыў біскуп Аляксандр.“Каб выканаць гэта заданне трэба быць чалавекам сумленным і адказным у сваіх словах і ўчынках, пакорным і мудрым дзякуючы Божаму Слову”.

 

Пасля Эўхарыстыі адбыўся сумесны пачастунак. Затым былі абмеркаванны некаторыя душпастырскія справы:

-         Біскуп Аляксандр падзякаваў за прысутнасць і за тыя пастырскія праграмы: канікулы з Богам, сустрэчы міністрантаў, сем’яў, пілігрымкі і г.д. якія святары і сёстры праводзілі.

-        “Асабліва хачу падзякаваць святарам і кансэкраваным асобам і вернікам Магілёўшчыны за ўдзел у маёй кансэкрацыі 27 чэрвеня; за вашу прысутнасць 5 ліпеня, калі ў прысутнасці нашага Мітрапаліта і біскупа Юрыя я распачаў сваё служэнне як біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці тут у катэдры. Хачу падзякаваць вам за тую супольнасць якую імкнецеся ствараць. Яна відавочна і 15 жніўня, ва ўрачыстаць адпустовую ў катэдры; 16 жніўня – у Мсціслаўлі; 19 верасня – ва ўрачыстасць авячэння новай капліцы ў Горках; 20 верасня – Бялынічы, урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай. Гэта знак адзінства. Заахвочваю вас і надалей быць салідарнымі паміж сабой і падтрымліваць кожную парафіяльную супольнасць, памагчымасці сваёй прысутнасцю” – сказаў біскуп.

-        Іерарх нагадаў аб неабходнасці больш адказнага падыходу ў падрыхтоўцы да прыняцця Сакраманта Сужэнства, а таксама захавання тых працэдур, якія прадугледжвае кананічнае права.

-        Эксцэленцыя паведаміў, што ў кастрычніку ў каталіцкім Касцёле ў Беларусі агульная малітоўная інтэнцыя звязана з Сінодам, прысвечанага “Пакліканню і місіі сям’і ў Касцёле і ў сучасным свеце”. На сайце ККББ будуць разважанні і катэхезы як дапаможны матэрыял для ружанцовых набажэнстваў.

-        Біскуп звярнуў увагу на тое, каб старацца захоўваць звычай нашэння святарскага і манаскага адзення, асабліва падчас сумесных сустрэч, а таксама старацца развіваць пачуццё сакрум у сабе, а таксама вернікаў.

-        У лістападзе – пачатак кананічнай візітацыі ў рэгіёне – спачатку Магілёўскі, пасля Бабруйскі дэканаты. Ва ўрачыстым распачацці прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кананічная візітацыя будзе трываць 3 дні: субота (спатканне з душпастырамі); нядзеля (сустрэча з вернікамі); панядзелак (спатканне з мясцовай уладай і г.д.).

-         Падчас спаткання была абмеркавана дата святарскіх рэкалекцый, якія плануюцца ў Касцюковічах – было прынята рашэнне аб тым, што духоўныя практыкаванні пройдуць 12-15 кастрычніка (пачатак – 12-га а 18.00; заканчэнне – 15-га а 18.00). Больш дакладны парадак будзе пададзены пазней.

-         Айцец Віталій Чабатар нагадаў аб тым, што ў бягучым годзе рашэннем Мітрапаліта ў рэгіёне было заснавана душпастырствы вязняў (а. Віталій Чабатар)  і чыгуначнікаў (а. Гжэгаж Ксёнжэк).

-         Кс. Андрэй Кеўліч заклікаў аб тым, што старонка Магілёўскага дэканату з благаслаўлення біскупа Аляксандра паступова становіцца сайтам аб Каталіцкім Касцёле на Магілёўшчыне, таму ёсць патрэба ў больш актыўным удзеле ўсяго духавенства ў развіцці рэгіянальнай каталіцкай інтэрнет-старонкі.

-         Сястра Вера агучыла праблему ўжывання неадпаведнага словазлучэння “дзіцячая святая Імша” у дачыненні да святой Імшы з удзелам дзяцей, што стварае шмат клопатам, асабліва што тычыцца ўдзел у Літургіі дарослых.

-         Сёстры-катэхеткі ўзнялі пытанне аб неабходнасці асобных спатканняў для катэхетаў Магілёўшчыны, з мэтай аптымізацыі працы і акцэнтавання таксама рэальнасці рэгіёну.

-         Святар з Горак заўважыў аб неабходнасці атрымання пісьмовага афіцынага дакументу ад ККББ аб устанаўленні асобнага літургічнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай 20 верасня (пакуль маецца толькі вусны пераказ біскупа Юрыя Касабуцкага, у адказ на пісьмовы зварот да ККББ у мінулым годзе святароў Магілёўскага дэканату аб устанаўленні асобнага літургічнга ўспаміну).

 

Наступная пастырская сутрэча адбудзецца 22 кастрычніка ў Шклове.

 

Кс. Андрэй Кеўліч

 

 

joomlamodniyportal.ru  

 

Прочитано 1627 раз Последнее изменение Пятница, 25 Сентябрь 2015 08:14
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).