Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Біскуп Аляксандр дзякуе за сумесную працу

Оцените материал
(0 голосов)

Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы,

дарагія браты і сёстры!

 

У суботу 26 верасня а 10-й гадзіне ў Магілёве адбыўся суботнік у будынку па вуліцы Ленінская 27, дзе павінен размяшчацца душпастырскі цэнтр Магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі.

 

Хачу ад усяго сэрца падзякаваць святарам, кансэкраваным асобам, вернікам усіх узростаў горада Магілёва і Магілёўскай вобласці за водгук на маю просьбу прыйсці з дапамогай, каб прыбраць тэрыторыю ва ўнутраным дворыку будынку. Наша сумесная праца стала плённай не толькі па сваіх непасрэдных выніках — а было вывезена 13 вялікіх прыцэпаў смецця; — гэта была таксама рэальная праява нашай салідарнасці і адказнасці за Касцёл на Магілёўшчыне і яго будучыню.

Словы падзякі выказваю таксама Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта спадару Цумараву Уладзіміру Міхайлавічу за дапамогу ў тэхніцы, без якой наш суботнік быў бы немагчымым, а таксама дырэктару прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» спадару Аляксейчыкаву Пятру Міхайлавічу і яго намесніку спадару Грышэчка Дзмітрыю Віктаравічу за аказанае садзеянне.

 

Няхай сам Пан Бог аддзячыць кожнаму сваім благаслаўленнем, а Маці Божая Бялыніцкая, Валадарка Магілёўшчыны, выпрошвае з неба шчодрыя ласкі.

Выказваючы словы падзякі святарам, кансэкраваным асобам, вернікам Магілёва і Магілёўскай вобласці, свецкай уладзе, спадзяюся і надалей на нашае сумеснае супрацоўніцтва для дабра людзей, грамадства і Касцёла.

З удзячнасцю,

✠Аляксандр Яшэўскі, SDB

біскуп вікарый для г. Магілёва

і Магілёўскай вобласці

 

Магілёў, 26.09.2015

Прочитано 1649 раз Последнее изменение Суббота, 26 Сентябрь 2015 19:52
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).