Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Нобелеўская прэмія Алексіевіч яднае беларусаў у вялікай радасці і гонары

Оцените материал
(0 голосов)

8 кастрычніка 2015 года, у 14.00 стала вядома імя Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і, на вялікую радасць і гонар для нашага народа, — гэта імя беларускі Святланы Алексіевіч.

 

Васіль Быкаў, на жаль, не дачакаўся, хоць многія вельмі спадзяваліся, што гэта імя загучыць на ўвесь свет менавіта як імя набеліста. Яно загучала, канечне, і адгукнулася ў сэрцах многіх беларусаў і не беларусаў, але іначай…

 

Адгукнулася і ў сэрцы сённяшняй набелісткі, якая падчас сваёй першай канферэнцыі для журналістаў адзначыла: «Я ўдзячная Адамовічу і Быкаву за прыклад і маральны ўзор».

 

«Давайце ўсе разам рабіць так, каб мы пачалі жыць у годнай краіне»

 

«Давайце ўсе разам рабіць так, каб мы пачалі жыць у годнай краіне», — заклікае Святлана Алексіевіч беларусаў, пра якіх і з вуснаў якіх паўстала яе творчасць, пераасэнсаваная і перажытая пісьменніцай.

 

Яе мастацка-дакументальная спадчына пра беларусаў, праўда пра наша жыццё, пра тое, што глыбока схавана, як пісьменніца кажа, у «ласкавым поглядзе, без агрэсіі» беларуса, — гэта вялікі дар для сумлення кожнага.

 

Яе водгук на раны нашага народа, на страты, на боль — гэта тое, што здольна моцна ўзварушыць беларуса і прымусіць яго паглядзець праўдзе ў вочы, паглядзець і не пабаяцца гэту праўду прыняць, прызнаць і толькі потым адважыцца змяняць.

 

Без прыняцця і прызнання таго, што ёсць, нельга ісці наперад…

 

І гэта высокая ўзнагарода, якую заслужыла Святлана Алексіевіч, няхай яднае нацыю і дае натхненне на адданае служэнне.

 

 

Крыніца: Аксана Ючкавіч, www.catholic.by

 

Прочитано 905 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).