Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Католікі Магілёўшчыны ўдзельнічалі ва ўрачыстасцях памяці бітвы пад Леніна

Оцените материал
(1 Голосовать)

Мерапрыемствы, прысвечаныя 72-ой гадавіне бітвы пад Леніна (у мінулым – Раманава), прайшлі 12 кастрычніка ў Горацкім раёне.

У малітве за палеглых прынялі ўдзел біскуп Аляксандр, кс. Віталій Драздоўскі, новы кіраўнік Магілёўскага дэканату,  кс. Андрэй Кеўліч з Горак, а таксама вернікі з парафій Магілёва.

Звяртаючыся да прысутных на мерапрыемстве, біскуп зазначыў, што “Рымска-каталіцкі Касцёл далучаецца сёння да супольнай малітвы ўсіх сабраных тут у Леніна, каб не толькі дзякаваць тым, хто падчас Другой сусветнай вайны загінуў абараняючы нашыя краіны, а каб супольна прасіць Бога захаваць сёння мір, здабыты вялікай цаной пралітай крыві, і прывіць маладому пакаленню шлях вырашаць непаразуменні і канфлікты ў духу дыялогу і ўзаемапашаны”.

 

Паводле гістарычных звестак, каля пасёлка Леніно ў 1943 годзе Першая польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраваная на тэрыторыі СССР з польскіх патрыётаў, уступіла ў першы бой з гітлераўскімі захопнікамі. Польскія войны атакаваўшы суперніка, прарвалі варожую абарону і авалодалі моцна ўмацаванай вышынёй 215,5. Сёння на гераічнай вышыні знаходзіцца мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці. У брацкіх магілах пад Леніно спачываюць 1711 савецкіх і 502 польскіх войнаў.

 

Варта памятаць таксама аб тым, што у аграгарадку Леніна (даўней Раманава) была рыма-каталіцкая святыня  Святой Тройцы – аб лёсе касцёла можам прачытаць на старонцы Горацкай парафіі.

 

Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут

 

Прочитано 1269 раз Последнее изменение Вторник, 13 Октябрь 2015 11:08
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).