Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У Шклове адбылося спатканне духавенства Магілёўшчыны

Оцените материал
(1 Голосовать)

У парафіі св. Пятра і св. Паўла г. Шклова адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства нашага рэгіёна. 

 

У спатканні прынялі удзел:

Святары: Бп Аляксандр Яшэўскі SDB, кс. Віталій Драздоўскі (Магілёў), кс. Андрэй Яркавец (Бабруйск), а. Ежы Вежхоўскі CMF(Магілёў), кс. Андрэй Далянскі (Касцюковічы), а. Гжэгаж Ксёнжэк SP(Чавусы), кс. Аляксандр Шупенька (Шклоў), кс. Андрэй Кеўліч (Горкі), дк Мікола Гракаў (Бабруйск).

Сёстры: Кангрэгацыя Сясцёр святой Ядвiгi ад Беззаганнай Багародзiцы Панны Марыi (ядвiжанкi), Кангрэгацыя Сясцёр св. Дамiнiка (дамініканкi), Кангрэгацыя Сясцёр Мiсiянерак Святой Сям’i.

 

Сустрэча распачалася духоўнай канферэнцыяй, якую падрыхтаваў а. Гжэгаж Ксёнжэк з Чавусах. У выступленні айцец Гжэгаж прадставіў харызмат сваёй манаскай супольнасці – ордэна пабожных школ, асаблівым чынам паказваючы піярскую духоўнасць, якая абапіраецца на трох традыцыйных манаскіх шлюбах: чыстасці, убоства і паслухмянасці, але мае свой непаўторны характар: кожны піяр складае чацвёрты шлюб, які растлумачвае ўсё: асабліва клапаціцца пра выхаванне дзяцей і моладзі…

 

Пасля духоўнай канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць таксама прыступіць да Сакраманту Пакаяння.

 

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Вельмі радасным было і тое, што ў супольнай малітве прынялі ўдзел і вернікі шклоўскай парафіі. У гаміліі іерарх прыгадаў постасць св. Яна Паўла ІІ і заклікаў быць уводзіць у жыццё яго словы “Каго любіш, заўсёды знойдзеш для яго час”.

 

Пасля Эўхарыстыі адбыўся сумесны пачастунак. Затым адбылося абмеркаванне некаторых душпастырскіх спраў:

-         Біскуп Аляксандр прывітаў кс. Віталія Драздоўскага, які нядаўна распачаў служэнне на Магілёўшчыне ў якасці душпастыра катэдральнай парафіі і кіраўніка Магілёўскага дэканату.

-         Іерарх падзякаваў за малітву ў інтэнцыі Сіноду, які адбываецца ў Рыме

-         Біскуп Аляксандр нагадаў, што 1-2 лістапада – асаблівыя дні малітвы за памерлых і заахвоціў да арганізацыі наведвання могілак.

-         2 лістапада ў капліцы на “польскіх могілках” а 12.00 адбудзецца святая Імша з Літургіяй Гадзінаў і працэсія па могілках. Малітву ўзначаліць біскуп Аляксандр.

-         5 лістапада а 12.00 у катэдральнай парафіі – сумесная малітва за спачылае духавенства Магілёўшчыны. Пасля святой Імшы – наведванне могілак у в. Паплаўшчына, дзе знаходзіцца магіла кс. пралата Яна Аношкі.

-         Біскуп Аляксандр нагадаў аб тым, што 28 кастрычніка прыпадаюць імяніны Ардынарыя і заахвоціў да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

-         Біскуп Вікарый распавёў аб распачацці Года Міласэрнасці. У прыватнасці, 13 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвента, адбудзецца у Магілёўскім катэдральным касцёле ўрачыстае адкрыццё Брамы Міласэрнасці. Больш падрабязная інфармацыя з’явіцца пазней.

-         с. Марыяна з Мінску прадставіла магчымасць напісання душпастырскіх праектаў, якія  рэалізуюцца пры дапамозе Пастаральнага Цэнтра ККББ.

-         Кс. Віталій распавёў аб магчымасці ўдзелу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Сусветных Днях Моладзі ў Кракаве, а таксама паведаміў аб тым, што 31 кастрычніка а 20.00 у Магілёве адбудзецца ружанцовая малітва па скайпе.

 

Наступная сустрэча духавенства плануецца 18 лістапада ў парафіі св. Антонія ў Магілёве.

 

А.К.

Фотарэпартаж: кс. Андрэй Кеўліч, с. Вера

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 2305 раз Последнее изменение Пятница, 23 Октябрь 2015 05:56
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).