Нягледзячы на магчыма не зусім камфортныя ўмовы (парафіяльны дом мясцовай каталіцкай супольнасці яшчэ рамантуецца), мы змаглі даволі някепска правесці гэты час – у распарадку дня ўдзельнікаў чакалі супольная малітва, канферэнцыі, “вясёлы вечар” і інш.
Вельмі цікавым і важным было наведванне некаторых гістарычных мясцін Магілёўшчыны: у прыватнасці, моладзь наведала рэшткі касцёла св. Казіміра ў в. Расна Дрыбінскага раёна; старажытны г. Мсціслаў, у якім да гэтай пары, няглядзячы на тыя ліхалецці, што спаткалі гэты горад на працягу вякоў, ёсць некалькі будынкаў каталіцкіх храмаў; а таксама Чавускую парафію, у якой а. Гжэгаж, мясцовы душпастыр, пачаставаў усіх гарачай гарбатай.
Моладзь Бабруйскай парафіі шчыра дзякуе ўсім, хто дапамог у арганізацыі гэтага мерапрыемства, асабліва с. Аўгусціне OP і с. Марыі OP, без якіх нічога б не атрымалася!
Фотарэпартаж^
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/261-kanikuly-z-bogam-adbylisya-babrujskaj-parafii#sigProGalleriac79fe4f510