Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

«Восеньскі баль абаронцаў жыцця» прайшоў у Магілёве

Оцените материал
(0 голосов)

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» шукае любыя шляхі адраджэння традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, таму ўжо ў трэці раз правёў у Магілёве «Восеньскі баль абаронцаў жыцця».

21 лістапада ў доме культуры Аўтазавода танцавалі сужэнскія пары з Магілёва, Віцебска, Бабруйска, Мінска і Слоніма.

 

Туманны восеньскі вечар, жоўтыя ліхтары ля параднага ўваходу, вялікая зала дапамаглі стварыць сапраўды казачную атмасферу, пра якую потым з захапленнем успаміналі ўдзельнікі.

 

Некаторыя пары спецыяльна загадзя хадзілі на курсы і развучвалі танцы. Аднак галоўнае на балі не тое, каб правільна выконваць усе танцавальныя рухі, а тое, каб муж і жонка маглі цэлы вечар правесці разам. Таму нават тыя, хто зусім не ўмее танцаваць, не адчувалі сябе лішнімі, бо самым важным была магчымасць адарвацца ад шэрасці штодзённых клопатаў, паглядзець адно аднаму ў вочы, для чаго танец з’яўляецца выдатнай нагодай.

 

Арганізатары лічаць, што бальныя танцы маюць да абароны жыцця і сям’і самае непасрэднае дачыненне, таму што такі танец – напэўна, апошняя сфера жыцця, якую яшчэ не закранулі фемінізм і гендэрная ідэалогія.

 

У танцы ролі мужчыны і жанчыны застаюцца традыцыйнымі: мужчына вядзе і кіруе, а жанчына згаджаецца і падпарадкоўваецца, таму ў наш час бальныя танцы можна смела рэкамендаваць у якасці спосабу для ўмацавання сужэнскіх адносін. Нават чалавек, далёкі ад эстэтыкі, пагодзіцца, што бальны танец – гэта проста прыгожа, а асабліва прыгожа, калі танчаць сужэнцы.

 

«У наш час, запоўнены сурагатамі сапраўдных зносін – сацыяльнымі сеткамі, камп'ютарнымі гульнямі і іншымі віртуальнымі забаўкамі, – людзям нярэдка не хапае сіл на выхад у рэальнасць. Але тым радасней, што пралайф аб’ядноўвае тых, хто гатовы на актыўныя дзеянні, бо знайсці або пашыць бальную сукенку, развучыць танцы, праехаць няблізкі шлях і танцаваць пяць гадзін – сур’ёзны ўчынак па сённяшніх мерках.

 

У мінулым балі былі прызначаны для шляхты, арыстакратаў, сёння ж яны ў асноўным арганізуюцца людзьмі неабыякавымі, нязгоднымі з агульнымі тэндэнцыямі, па якіх жыве, а дакладней, коціцца ў прорву сучасны свет. Хто ведае, можа, мы маем справу з зараджэннем новай арыстакратыі?» – адзначаецца на prolife-belarus.org.

 

Даведка:
Дабрачынны фонд «Адкрытыясэрцы» быў створаны і зарэгістраваны ў Магілёве ў жніўні 2009 года, але фактычна сваю дзейнасцьпа ахове жыцця і сямі распачаў у 2007 годзе.

На сённяшні дзень больш за 50 валанцёраў працуе ў розных гарадах Беларусі, яны неабыякавыя да сітуацыі, у якой апынуліся многія сем'і. Больш за ўсё валанцёраў у Магілёве - 17 чалавек.

Існуе тэлефон даверу пры крызіснай цяжарнасці - тэл. 3062222 (Velcom, МТС). Але тэлефануюць і з іншымі пытаннямі або пагаварыць аб праблемах у сям'і, параіцца.

З 2008 года арганізацыя ў Віцебску і Магілёве праводзіць штодзённае малітоўнае дзяжурства і кансультаванне жанчын перад абортам у аддзяленнях неадкладнай гінекалогіі і жаночых кансультацыях. Дзякуючы гэтаму прыкметна паменшылася колькасць абортаў. А таксама аказваюць духоўную, псіхалагічную і матэрыяльную дапамогу маці і сем'ям, якія захавалі жыццё сваім дзецям. Рыхтуюць жанчын да натуральных родаў. З верасня 2009 года выпускаецца бюлетэнь «Адкрытыя сэрцы».

Працуе сайт, на якім рэгулярна абнаўляецца інфармацыя.

Распаўсюджваюцца буклеты і ўлёткі, развешваюцца тэматычныя стэнды ў абарону жыцця ў жаночых кансультацыях і дзіцячых дамах. Праводзяцца выступы ў розных аўдыторыях. Арганізоўваюцца семінары для валанцёраў-абаронцаў жыцця. Працуюць з сямейнымі парамі, якія хочуць мець дзяцей. Мае месца практыка духоўнага ўсынаўлення. У апошнія гады ў Беларусі праводзіліся аўтапрабегі, крыжовыя хады і маршы ў абарону жыцця.

Дзякуючы міжнароднаму руху «У абарону жыцця» (пралайф, Pro-life) выратавана мноства нявінных жыццяў ў Расіі, ЗША і краінах Еўропы. Пра гэта можа сведчыць той факт, што да 2010 года на тэрыторыі ЗША засталося 700 абартарыяў з 2200 існуючых раней.

Прочитано 936 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).