Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Гартаючы старонкі «Misericordiae Vultus»… Навошта патрэбны Год Міласэрнасці?

Оцените материал
(0 голосов)

На самым пачатку Булы аб распачацці ў Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Святы Айцец Францішак выразна паказвае прычыну, якая натхніла Яго Святасць заклікаць перажываць дадзены час менавіта ў такім кірунку:


“Езус Хрыстус з'яўляецца абліччам міласэрнасці Айца. Здаецца, што ў гэтым слове заключана сутнасць таямніцы хрысціянскай веры. Яно стала жывым, бачным і дасягнула сваёй вяршыні ў Езусе з Назарэта. Багаты на міласэрнасць Айцец (пар. Эф 2, 4), калі аб'явіў Майсею сваё імя: «Бог міласэрны і літасцівы, доўгацярплівы і шматміласцівы» (Зых 34, 6), пажадаў, каб чалавек мог няспынна пазнаваць Яго боскую сутнасць розным чынам і ў розныя моманты гісторыі. «Калі надышла паўната часу» (Гал 4, 4), калі ўсё было падрыхтавана паводле Ягонага плану збаўлення, Ён спаслаў свайго Сына, народжанага з Дзевы Марыі, каб аб'явіць нам канчаткова сваю любоў. Хто бачыць Яго, бачыць таксама і Айца (пар. Ян 14, 9). Езус з Назарэта сваімі словамі, жэстамі і ўсёй сваёй асобай  аб'яўляе міласэрнасць Бога.

 

Мы павінны пастаянна сузіраць гэтую таямніцу міласэрнасці. Для нас яна — крыніца радасці, спакою і згоды. Гэта ўмова нашага збаўлення. Міласэрнасць — гэта слова, якое аб'яўляе Найсвяцейшую Тройцу. Міласэрнасць — гэта найвышэйшы і канчатковы чын, праз які Бог выходзіць нам насустрач. Міласэрнасць — гэта асноўны закон, які жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі ён глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху. Міласэрнасць — гэта шлях, які лучыць Бога з чалавекам, бо адкрывае сэрца на надзею, што мы будзем умілаваныя назаўсёды, нягледзячы на недасканаласць, якой ёсць грэх.

 

Бываюць хвіліны, калі мы ўсё мацней чуем заклік спыніць свой позірк на міласэрнасці, каб мы самі сталі плённым знакам дзейнасці Айца. Менавіта таму я абвясціў Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці як час, поўны ласкі для Касцёла, каб сведчанне вернікаў стала яшчэ больш моцным і плённым.”

 

Літаратура:

Святы Айцец Францішак, Була “Vultus misericordiae” Мінск, 2015, с. 3-4, у: http://catholic.by/2/images/stories/files/doc/MISERICORDIAE-VULTUS.pdf

Прочитано 504 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).