Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча да вернікаў ў сувязі з прызначэннем кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Оцените материал
(0 голосов)

 

Хваліце Пана за Яго дабрадзействы (пар. Пс 118 (117), 1).

 

 

Глыбокапаважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі!

 

Так і хочацца разам з псальмістам спяваць “Хваліце Пана за яго дабрадзействы” (пар. Пс 118 (117), 1), бо 29 лістапада 2013 г. Святы Айцец Францішак прызначыў трох новых біскупаў, чым вельмі ўзбагаціў Каталіцкі Касцёл у Беларусі. Ксёндз Алег Буткевіч, пробашч парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкан дэканату Віцебск-паўночны, прызначаны біскупам Віцебскім. Ксёндз Юрый Касабуцкі, адміністратар парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску і канцлер Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Мансіньёр Юзаф Станеўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыял Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, – дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Таму неабходна дзякаваць Богу і Пантыфіку, рашэннем якога выконваецца Божая воля, за гэтыя намінацыі, якіх мы ўсе чакалі з нецярплівасцю і якія ўмацуюць беларускі епіскапат.

 

Асабліва трэба падкрэсліць біскупскае прызначэнне святара Юрыя Касабуцкага. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, па прычыне як вельмі вялікай тэрыторыі і шматлікіх пастырскіх патрабаванняў, так і пазіцыі, якую займае ў беларускім грамадстве, патрабуе большай колькасці наступнікаў апосталаў, якія будуць выконваць біскупскія заданні навучаць, асвячаць і кіраваць Божым Народам.

 

Біскуп-элект Юрый Касабуцкі добра вядомы не толькі вернікам нашай архідыяцэзіі, але і далёка за яе межамі і цешыцца заслужаным аўтарытэтам як у духоўным асяроддзі, так і ў нашым грамадстве. Ён адзначаецца вялікім пастырскім і адміністрацыйным досведам, які атрымаў, працуючы вікарыем, пробашчам, прэфектам і выкладчыкам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, дырэктарам сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, канцлерам Мінска-Магілёўскай Курыі. Скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, дзе атрымаў навуковую ступень магістра-ліцэнцыята фундаментальнай тэалогіі. Валодае беларускай, рускай, польскай і англійскай мовамі.

 

Удзячны Богу за такі вялікі дар для нашай архідыяцэзіі, заахвочваю святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў з любоўю і належнай пашанай прыняць новага пастыра і маліцца аб дарах Святога Духа для яго, каб у святасці мудра і адказна выконваў ускладзеныя Богам на яго плечы заданні, і запрашаю на яго біскупскую сакру, якая адбудзецца 25 студзеня 2014 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 11.00, дзякуючы якой ён стане наступнікам апосталаў і будзе далучаны да Калегіі біскупаў.

 

Ad multos et faecundos annos! На многія і плённыя гады няхай яму благаславіць Бог!

 

З малітвай

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

 

 

Прочитано 1198 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).