Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Брама Міласэрнасці адчынена ў Магілёве

Оцените материал
(1 Голосовать)

13 снежня адбылося адкрыццё Cвятых Дзвярэй у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

 

Урачыстасць пачалася святой Імшой у парафіі Св. Казіміра і св. Ядзвігі.

 

 “Тое, што заўсёды хвалявала чалавецтва — гэта недахоп справядлівасці паміж людзьмі, паміж калектывамі, паміж народамі. Адсутнасць справядлівасці была і застаецца прычынай канфліктаў і войнаў аж да сённяшняга дня” – заўважыў біскуп Аляксандр.

 

Пасля Эўхарыстыі і ўступнай малітвы перад капліцай вырушыла сумесная працэсія ў у кірунку магілёўскай катэдры.

 

А 11-й гадзіне працэсія прыбыла да катэдры. Біскуп Аляксандр Яшэўскі, звяртаючыся да вернікаў, падкрэсліў: “Сённяшні дзень, калі з прывілею Святога Айца ў нашай старажытнай і спакутаванай рознымі пераследамі магілёўскай катэдры я адчыняю дзверы, як “Браму Божай Міласэрнасці” для нашых умілаваных жыхароў Магілёўшчыны, паказвае нам на сапраўдную справядлівасць — Божую справядлівасць, якая з’яўляецца сапраўднай, бо звязана з Божай міласэрнасцю і Божым прабачэннем”.

 

Напрыканцы святой Імшы, якая адбылася адразу пасля адкрыцця Брамы Міласэрнасці, на моцы прывілею, удзеленага Папам Францішкам усім біскупам на гэты дзень, біскуп Аляксандр Яшэўскі ўдзяліў поўны адпуст і апостальскае благаслаўленне.

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1271 раз Последнее изменение Понедельник, 14 Декабрь 2015 18:36
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).