Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Юбілейная ўрачыстасць для сужанцаў, сем’яў і супольнасці “Хатні Касцёл” адбылася ў “Браме Міласэрнасці” г. Магілёва

Оцените материал
(0 голосов)

27 снежня 2015 года а 11 гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве, які стаў Юбілейнай Святыняй Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, у Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа адбылася Юбілейная Урачыстасць сужанцаў, сем’яў і супольнасці “Хатні Касцёл” Магілёўскага Рэгіёну. 

 

Узначаліў урачыстасць біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі, SDB.

 

У каментарыі да літургіі, спадарыня Латушкіна Алена, якая разам з мужам Аляксандрам з’яўляецца адказнай за супольнасць “Хатні Касцёл” у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначыла што: “у сённяшнім крызісе сям’і і сужэнства, Святая Сям′я з’яўляецца для нас прыкладам жыцця, заснаванага на любові і ўзаемным даверы. Гэта прыклад для многіх сужэнстваў, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці і праблемы, варта яшчэ раз даверыць і дараваць, каб зноў будаваць  Божую сям’ю”.

 

Больш за 40 сужанскіх пар з Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў ва ўрачыстай працэсіі прайшлі праз Святыя Дзверы як “Браму Божай Міласэрнасці” на пачатку Святой Імшы.

 

У прывітальным слове біскуп Аляксандр зазначыў, што “у нашым Магілёўскім Рэгіёне запланавана некалькі мерапрыемстваў, якія маюць на мэце дапамагчы розным рэлігійным рухам, групам, аб’яднанням і паасобным вернікам адкрыць новы досвед Божай любові і міласэрнасці і ўцелаўляць яго ва ўласным жыцці. Сёння ў свята Святой Сям’і такі досвед перажываюць сужанцы, сем’і і члены супольнасці “Хатні Касцёл”. Заклікаю ўсіх памаліцца ў інтэнцыі сем’яў нашага Рэгіёну, каб нягледзячы на розныя цяжкасці, яны заўсёды былi моцнымi Богам і ўмелі праяўлець міласэрнасць ў сужэнскім жыцці”.

 

Важным момантам святкавання стала аднаўленне сужэнскіх абяцанняў, калі ўсе прысутныя сужэнцы падалі адзін аднаму правыя далоні і паўтарылі за цэлебрансам словы аднаўлення сужэнскай прысягі, у якіх яшчэ раз паабяцалі ўзаемную любоў, вернасць і павагу.

 

Біскуп вікарый, дзякуючы напрыканцы Святой Імшы святарам супольнасці “Хатні Касцёл” за падрыхтоўку юбілейнай урачыстасці сказаў: “жадаю ўсім сем’ям і сужэнствам нашай Магілёўскай зямлі заўсёды быць сапраўднымі Божымі дзецьмі, якія запрашаць ў сваё жыццё Езуса, і па прыкладу Святой Сям’і ствараюць адносіны поўныя любові, веры і надзеі на Божую дамагогу і ласку. Жадаю нястомна выбіраць тых, хто з’яўляецца вельмі важным для вас, і так неабходным у зямным вандраванні да Божага Валадарства. Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці заклікае нас да адновы і іншага шляху ў сямейным і сужэнскім жыцці. У добры шлях, новы шлях, дарагія сем’і, сужэнствы і члены супольнасці “Хатні Касцёл” нашай умілаванай Магілёўшчыны. Божага Вам благаслаўлення на гэты цудоўны і благаслаўлёны шлях!”

 

Біскуп вікарый пажадаў каб дадзены Юбілей стаў добрай традыцыяй у свята Святой Сям’і збірацца сем’ям Магілёўшчыны ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава на сумесную малітву за сем’і.

 

Юбілейную Урачыстасць дапоўніў канцэрт гурту “Небасхіл” з салезіянскай прысутнасці ў Мінскай Серабранцы, якія спецыяльна прыехалі упрыгожыць гэту падзею. Аплатковае спатканне супольнасці “Хатні Касцёл” у клярэтынскай парафіі св. Антонія з Магілёва стала яшчэ адным момантам перажывання Юбілею для сужанцаў, сем’яў і супольнасці “Хатні Касцёл” Магілёўскага Рэгіёну.

 

За цудоўнае і неабходнае свята для сем’яў Магілёўшчыны падзяка Богу і Яго Найсвяцейшай Маці, Каралевы Сем’яў.

 

Фотарэпартаж: Марыя Белянская.

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 820 раз Последнее изменение Вторник, 29 Декабрь 2015 12:44
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).