Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Духавенства Магілёўшчыны сабралася на супольную малітву ў Асіповічах

Оцените материал
(1 Голосовать)

17 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну – гэтым разам удзельнікі спаткання  завіталі ў парафію Божай Міласэрнасці ў г. Асіповічы (Бабруйскі дэканат). 

Сустрэча распачалася прывітаннем удзельнікаў душпастырам Асіповіцкай парафіі айцом Натанаэлем, які распавёў пра  гісторыю парафіі Божай Міласэрнасці, а таксама малітвай Літургіяй Гадзінаў.

 

Пасля з канферэнцыяй звярнуўся кс. Андрэй Далянскі, духоўны айцец Магілёўскага рэгіёну, які ў сваім выступленні звярную асаблівую ўвагу на абавязак абвяшчэння Божага Слова.

 

“Гэта – галоўнае заданне святара, духоўнай асобы” – падкрэсліў кс. Андрэй. (…) Езус даручае вучням заданне – Ідзіце і абвяшчайце Евангелле! (…) Св. Павел кажа ў адным са сваіх пасланняў: Хрыстос не паклікаў мяне каб хрысціў, але каб абвяшчаў Добрую Навіну. ”

 

“ІІ Ватыканскі Сабор звяртае ўвагу на тое, каб мы як душпастыры карысталіся  скарбам Божага Слова і ім дзяліліся. (…) Недастаткова пабудаваць святыню, нават базіліку – без абвяшчэння Божага Слова – без гэтага ўсе нашыя пачынанні не будуць мець сапраўднай вартасці. (…) Касцёл заахвочвае да гэтага, бо абвяшчэнне Евангелля – багацце для парафіянаў, але таксама для самаго душпастыра – бо мабілізуе нас да … падрыхтоўкі.” – заўважыў святар.

 

“Як павінна выглядаць нашая гамілія, казанне?” – задаў пытанне духоўны айцец. “Канешне, ёсць розныя  спосабы, але, без сумненняў можна сказаць, што яны не могуць быць “халоднымі”, абыякавымі адносна жыццёвых праблем, але адказваць на самыя важныя пытанні. (...) І напэўна, не зашкодзяць у нашым абвяшчэнні цярплівасць адносна вернікаў і чуласць, каб дастукацца да сэрца і розуму кожнага чалавека”.

 

Святую Імшу, на якую сабраліся таксама і шматлікія парафіяне Асіповіцкай парафіі, узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB. У слове прывітання іерарх выказаў радасць з прысутнасці вернікаў, “бо гэта добрая магчымасць убачыць і пачуць што мы, святары, не толькі павучаем сваіх верных, заахвочваем іх да навяртання, але і самі вучымся і таксама імкнёмся да праўдзівага навяртання праз пастырскія сустрэчы”. Біскуп Вікарый Магілёўскага рэгіёну, таксама падчас сваёй гаміліі закрануў тэму як стаць біблійнай духоўнай асобай.

 

Біскуп Аляксандр заахвоціў практыкаваць Lectio Divina як супольнага, так і асабістага спосабу разважання, натхнёнага Евангеллем. “Дарагія святары, манаскія асобы, я рызыкну сказаць, што ў нашым жыцці, жыцці супольнасцяў, мы павінны зноў “прыняць” Біблію. Яна павінна стаць нашым штодзённым чытаннем, тлумачэннем нашых паводзінаў і крыніцай атрымання ведаў пра Бога”.

 

Працягваючы сваё разважанне, іерарх адзначыў, што “варта падумаць і нам, дарагія святары, манаскія асобы, браты і сёстры, ці некаторыя словы, выбраныя папрокі, адрасаваныя Езусам да сваіх вучняў ці іншых слухачоў не падыходзяць таксама і да нас. Ці тэрмін “крывадушнікі, якія падманваюць сябе” не адносіцца да нашых паводзінаў, калі мы абмяжоўваем нашае паняцце “евангельскае сведчанне” толькі да касцёла, і ў паўсядзённым жыцці нашыя дзеянні з’яўляюцца, па-сутнасці, адмовай Евангелля. А магчыма мы патрабуем, каб іншыя – моладзь, нашыя вернікі – былі дасканалымі, а асабіста не надаём належнай увагі да сваёй фармацыі? Калі звяртаемся да рэальнасці Евангелля, з бегам часу атрымліваем тое, што нават нашыя бягучыя праблемы (невядомыя дла людзей таго часу, але не Богу) будуць вырашаны, задаючы сабе пытанне: як Хрыстос паводзіў бы сябе ці як бы ацаніў нашыя паводзіны?..

 

Далей біскуп Аляксандр зазначыў: “Лягчэй свецкім, чым духоўным ці манаскім асобам увайсці ў рэальнасць Бібліі. Мы вельмі схільныя да руціны. Чытаем Пісанне неаднаразова і пад рознымі вугламі, і можа з’явіцца спакуса лічыць сябе за спецыялістаў Бібліі, у той час як адзінымі спецыялістамі яе ёсць тыя, якія жывуць ёй кожны дзень”.

 

Напрыканцы гаміліі біскуп Аляксандр сказаў: “калі для святара і манаскай асобы тэкст Бібліі не з’яўляецца натхненнем і маяком, сапраўды можна лёгка заблудзіцца і страціць сэнс паклікання. Без слоў Евангелля Касцёл не мае нічога, каб прапанаваць свету. Учытванне і ідэнтыфікаванне сябе з тэкстам характарызавала Францыска Асізскага, ксяндза Боско, айца Піо, маці Тэрэзу, Папу Яна Паўла II і шматлікіх нашых святых заснавальнікаў. А ці характарызуе гэта таксама і мяне?” – завяршыў сваё разважанне біскуп вікарый.

 

Пасля святой Імшы адбыўся супольны абед, які падрыхтаваў а. Натанаэль з сёстрамі-Ядзвіжанкамі, а затым распачалося абмеркаванне некаторых бягучых спраў, звязаных з функцыянаваннем душпастырства ў Магілёўскай вобласці.

 

Біскуп Аляксандр перадаў прывітанне ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама заахвоціў да належнага перажывання Вялікага Посту ў парафіях дэканатаў.

 

Біскуп-вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці прыпомніў, якія ініцыятывы, звязаныя з Надзвычайным Годам Божай Міласэрнасці, адбудуцца ў бліжэйшы час.

 

Быў абмеркаваны працоўны план біскупскай візітацыі Магілёўскага дэканату, распачацце якой плануецца ўжо ў месяцы лютым. А таксама тое, што 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы; 26 лютага – імяніны біскупа Аляксандра і святая Імша ў 18:30 у Магілёўскай катэдры; 4 сакавіка – свята ў парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі а 12 гадзіне і пачатак біскупскай візітацыі; 5-6 сакавіка – “24 гадзіны для Пана”, моладзевае чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту без перапынку цягам 24 гадзіны.

 

Былі абмеркаваны таксама іншыя пытанні, якія датычаць Магілёўшчыны.

 

Наступная пастырская сустрэча плануецца ў Вялікі Чацвер 24 сакавіка а 11 гадзіне у Магілёўскай катэдры падчас Імшы Хрызма.

 

Фотарэпартаж: с. Наталля ОР

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 1624 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).