Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Кс. Віталій Драздоўскі наведаў Горацкую парафію.

Оцените материал
(0 голосов)

18 лютага кс. Віталій Драздоўскі, кіраўнік Магілёўскага дэканату, здзейсніў дзеканскую візітацыю ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай, каб пазнаёміцца з парафіяй, якая з’яўляецца на сённяшні дзень адной з самых маладых на Магілёўшчыне (драўляны касцёл ў Горках быў зачынены свецкімі ўладамі ў 1866г.;  аднаўленне парафіяльнай супольнасці распачалося толькі ў 2006г.).

 

Кс. Віталій па запрашэнні кс. Андрэя, мясцовага душпастыра, узначаліў святую Імшу, а таксама прамовіў гамілію. “Чуем сёння ў Евангеллі словы Хрыста “Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю?” – заўважыў святар. “Часам мы можам сустрэцца ў сваім жыцці з падобнымі няпростымі сітуацыямі. Вельмі важна, каб мы ў такія моманты памяталі аб Збаўцы”.

 

Нажаль, падчас супольнай малітвы адбылася і даволі сумная падзея - парафія развіталася з Анастасіяй і яе дачкой Міланай, якія выязджаюць на Гродзеншчыну – таму асаблівым чынам удзельнікі Літургіі прасілі Госпада, каб дапамог гэтай маладой сям’і нястомна ісці следам за Хрыстом.

 

Пасля святой Імшы адбыўся працяг візіту дзекана, які пазнаёміўся з парафіяльнай дакументацыяй, а таксама меў магчымасць паразмаўляць з вернікамі.

 

Паводле www.kasciol.by

Прочитано 840 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).