Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Магілёве пачнецца 5 сакавіка ў 9.00 і завершыцца 6 сакавіка ў 9.00. Адарацыя будзе праходзіць у бакавой капліцы Маці Божай Бялыніцкай.
Паводле інфармацыі, размешчанай на www.catholic.by, розныя рухі і супольнасці, а таксама паасобныя парафіі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў ужо падзялілі паміж сабой час чування перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам такім чынам, каб Езус быў адараваны на працягу дня і ночы.
Пры падрыхтоўцы матэрыяла выкарыстана:
Папа Рымскі Францішак, MISERICORDIAE VULTUS.
5-6 сакавіка ў магілёўскай катэдры пройдзе чуванне моладзі і 24-гадзінная адарацыя (+праграма), у: http://catholic.by/2/home/announcements/129062-magczuv.html