Да супольнай малітвы далучыліся айцы-кларэтыны з Магілёўскай парафіі св. Антонія, а. Ежы Вежхоўскі і а. Віталій Чабатар, а таксама кс. Андрэй, душпастыр з Горак.
“Сёння мы хочам асаблівым чынам звяртацца да Бога, каб прасіць Яго благаслаўлення для п. Марыі, аб усіх неабходных ласкаў для яе і яе родных, блізкіх, знаёмых” – зазначыў кс. Аляксандр, святар, які выконвае пастырскае служэнне ў Фашчаўцы, а таксама ў Шклове і Княжыцах (Шклоўскага раёна).
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/310-nevyalikae-svyata-adbylosya-fashcha-tsy#sigProGalleriac50031ad43