Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Актывісты «Pro-life» выпусцілі да Года Міласэрнасці дэкларацыю аб абароне жыцця

Оцените материал
(0 голосов)

Каардынатарамі пралайф акцыі «Ад акіяна да акіяна» даслана беларускаму пралайф-руху «Паўсюдная дэкларацыя аб абароне цывілізацыі жыцця», прымеркаваная да нядзелі Божай Міласэрнасці, Юбілейнага Года Міласэрнасці і Дня святасці жыцця.

Маніфест, перададзены з санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Тэнанга-дэль-Айрэ ў Мексіцы, заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да абароны ненароджаных дзяцей і «цывілізацыі жыцця і любові».

Праект «Ад акіяна да акіяна» — гэта своеасаблівы адказ на выклікі сучаснага грамадства, такія, як аборты, разводы, знішчальныя мадэлі дашлюбных паводзін і г.д.

 

ПАЎСЮДНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ АБАРОНЕ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ЖЫЦЦЯ.

У НЯДЗЕЛЮ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ - МЕКСІКА 2016

З Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Тенанга-дэль-Айрэ ў Мексіцы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, у Юбілейны Год міласэрнасці і Дзень святасці жыцця, злучаны з урачыстасцю Звеставання.

Мы, абаронцы жыцця, аб’яднаныя ў Міжнароднай кааліцыі «Ад акіяна да акіяна», якая вядзе гістарычнае паломніцтва Маці Божай Чанстахоўскай праз свет ў абарону жыцця,

 

Слухаючы вялікі заклік Марыі, Маці Хрыста, каб абараніць цывілізацыю жыцця і любові ў сучасным свеце;

Стоячыў прысутнасці Божай Маці перад яе жывым абразом у Гвадэлупе на гары Тэпеяк ў Мексіцы, а таксама перад пілігрымуючым праз свет абразом Чэнстахоўскім, якую суправаджае абраз Езуса Міласэрнага;

Спадзяючыся, што як Марыя, вялікая заступніца абароны жыцця, якая аб’явілася ў Мексіцы, каб вырваць загубленых людзей ад кайданоў цывілізацыі смерці, так і сёння Яна абароніць цывілізацыю жыцця і любові, якая знаходзіцца пад пагрозай;

Дзякуючыза прысутнасць Марыі, якая ў абразе Чэнстахоўскім правандравала ўжо 165 тысячаў кіламетраў праз 27 краін і тры кантыненты, прабуджаючы сумленне людзей і паказваючы адзіны шлях для выратавання сучаснага свету;

 

Мы заклікаем усіх людзей добрай волі, каб услухаліся ў заклік Божай Маці і з вялікай любоўю і адданасцю ўключыліся ў абарону цывілізацыі жыцця і любові, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай ва ўсім свеце.

З табой, Марыя, мы абаронім нашыя сем’і, нашых дзяцей і нашу веру, Касцёл Хрыстовы, супакой ва ўсім свеце і нашу будучыню!

 

Найсвяцейшая Маці, Марыя!

 

Дзякуем Табе за вялікую пілігрымку ў абразе Чэнстахоўскім праз свет ў абарону цывілізацыі жыцця і любові. З 2012 года Ты правандравала ўжо 165 тысячаў кіламетраў праз 27 краін на трох кантынентах, нібыта чатыры разы вакол свету. Ты шчодра раздаеш ласкі і жыватворчую любоў. Ты паказваеш свету, што вера ў сэрцах людзей усё яшчэ жывая!

 

Сёння Мексіка перажывае Таямніцу Твайго Наведання. Мы прыносім Цябе да нашых дамоў, сем’яў і санктуарыяў, а Ты робіш нас сапраўднымі абаронцамі жыцця. Не бойцеся! –заклікаў св. Ян Павел II– Duc in Altum «Адплыві на глыбіню!»

 

Плыць праз штармавыя воды і бурныя плыні цяжка. Мы ўдзячныя, што Ты, нашая Маці, Марыя, заўсёды стаіш побач з намі. Ты для нас прамяністая Ранішняя Зорка і годны Правадыр.

 

На гары Tэпеяк ў Гвадэлупе Ты сказала святому Хуану Дыега: Не бойся (...) Ці ж тут не Я, твая Маці? Ціж ты не знаходзішся пад Маім покрывам? Ці ж не я – крыніца тваёй радасці? (...)

 

Мы таксама маем абяцанне Твайго Сына: Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку (Мц 28,20).

 

Нягледзячы на ​​вялікую трывогу, боль і гора навокал  нас, Ты вучыш нас жыць у любячых сем’ях, на ўзор Святой Сям’і з Назарэта. Умацуй нашую веру, давер і паяднанне са сваім Божым Сынам, чыя міласэрнасць усім нам так патрэбна.

 

Маці Міласэрнасці, дадай нам сілаў. Сённяшні свет патрабуе сведкаў святасці і непарушнасці жыцця кожнага чалавека, асабліва найбольш безабаронных і нявінных дзяцей ва ўлонні маці. У час глабальнага нападу на сапраўдную прыроду сям’і мы абавязаныя актыўна паказваць цуд сакрамэнту сужэнства, якое становіцца калыскай жыцця і падмуркам Хатняга Касцёла.

 

З табой, Марыя, мы можам супрацьстаяць адчаю і цывілізацыі смерці, якія прыносіць на свет твой супраціўнік. Утрымай нас, каб мы паглыбіліся ў малітву Ружанца. Прасі разам з намі аб ласцы Божай Міласэрнасці, кааб мы з вялікай радасцю і верай усклікалі: «Езу, давяраю Табе!»І вымаўлялі словы Вяночка да Божай Міласэрнасці: «Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету!»

 

Дзякуем Табе, Маці!

 

 

 

Прочитано 478 раз Последнее изменение Вторник, 05 Апрель 2016 11:11
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).