“Мы ведаем, што любоў Боскага Збаўцы пакінула нам шмат дароў: хрост — праз які мы абмыліся ад грахоў і сталі дзецьмі Божымі; Евангелле — якое паказвае нам шлях да Нябеснага Валадарства; каштоўныя лекі споведзі — якія з нявольніка граху і сатаны робяць нас свабоднымі дзецьмі Божымі; дарагі нашаму сэрцу, святы і чысты Хрыстовы Касцёл — які вядзе нас шляхамі выратавання; любы намі Крыж — на якім Езус, Збаўца свету, адкупіў усіх. (…) Але найбольш каштоўны і даражэйшы за ўсё дар, які Езус пакінуў нам, — Найсвяцейшая Эўхарыстыя – дар над усімі дарамі, за які мы сёння дзякуем Усемагутнаму!” – заўважыў у гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Біскуп заклікаў вернікаў праз удзел у эўхарыстычнай працэсіі ў гэты дзень суправаджаць Езуса сваёй ахвярай і сведчыць аб веры ў Яго прысутнасць пад постаццю Хлеба і Віна.
Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт ва ўрачыстай працэсіі быў пранесены з катэдральнай святыні да капліцы могілках, якой апякуюцца айцы-дамінікане. у капліцу св. Антонія. Вернікі затрымаліся чатыры разы, каб паслухаць Божае слова і атрымаць благаслаўленне Езуса для горада Магілёва, вернікаў і ўсіх жыхароў Магілёўшчыны.
Вельмі сімвалічнымі сталі ў гэтым годзе чатыры алтары. Першы, які рыхтавала катэдральная парафія, быў прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У гэтым годзе адзначаецца 160-годдзе ўстанаўлення гэтай урачыстасці Піем ІХ і ўзгадваюцца словы Хрыста: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас» (Мц 11, 28).
Парафія Святога Антонія прысвяціла другі алтар Маці Божай Фацімскай, 100-годдзе аб’яўлення якой увесь Касцёл рыхтуецца адзначаць, узгадваючы просьбу Панны Марыі аб навяртанні і пакаянні.
Трэці і чацвёрты алтары былі падрыхтаваны парафіяй Святога Казіміра і святой Ядвігі. У гэты Назвычайны Год Божай Міласэрнасці яны былі прысвечаны Езусу Міласэрнаму, які заклікае паўтараць: «Езу, давяраю Табе» і ўзгадваць, што Бог – Міласэрны Айцец, і Яго дзеці павінны быць міласэрнымі, як і Айцец міласэрны (пар. Лк 6, 36).
Фота: Эдвард Кавалеўскі, www.facebook.com
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/323-dar-nad-usimi-darami-e-kharystychnaya-pratsesiya-vulitsami-gorada-adbylasya-magiljove#sigProGalleriac9bae7e9a7