Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Нашы біскупы прынялі ўдзел у пахаванні арцыбіскупа Пятра Мальчука.

Оцените материал
(1 Голосовать)

31 мая ў конкатэдры св. Аляксандра ў Кіеве адбылася святая Імша ў памяць арцыбіскупа Кіеўскага і Жытомірскага Пятра Мальчука. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. На Імшы прысутнічаў увесь украінскі епіскапат, а таксама біскупы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.

Да малітвы ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі далучыліся  біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ардынарый Пінскі Антоні Дзям'янка, дапаможныя біскупы: біскуп Казімір Велікаселец (Пінская дыяцэзія), біскуп Юзаф Станеўскі (Гродзенская дыяцэзія), а таксама біскуп Аляксандр Яшэўскі.

 

Словы спачування для ўсяго Каталіцкага Касцёла ва Украіне, а асабліва Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, выказаў віцэ-старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч. Беларускі іерарх прамаўляў ад імя ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: як святароў, так і вернікаў.

 

Біскуп Алег звярнуўся са словамі шчырага спачування да мамы спачылага арцыбіскупа і ўсіх яго родных. Іерарх адзначыў, што арцыбіскуп Пятро «быў вельмі блізкі Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі і сваёй прысутнасцю жадаў нас заўсёды падтрымаць».

 

«Арцыбіскуп раздзяляў з намі радасныя моманты. Апошнім прыпынкам яго жыцця стала Беларусь, дзе, прымаючы ўдзел у Нацыянальным Эўхарыстычным кангрэсе, ад той зямной цэлебрацыі Эўхарыстыі ён перайшоў да нябеснага праслаўлення Хрыста, Які сядзіць праваруч Айца.

Мы ўсе смуткуем, але аднак напоўненыя надзеяй, што з неба арцыбіскуп Пятро будзе нам яшчэ больш дапамагаць. На заканчэнне свайго слова беларускі іерарх сказаў: «Адпачывай у супакоі», — заключыў біскуп Алег Буткевіч.

 

Біскупы Украіны падзякавалі за салідарнасць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з Касцёлам ва Украіне.

 

Таксама на пахавальных набажэнствах прысутнічалі аднакурснікі спачылага, з якімі ён разам вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Рызе. З боку святароў-аднакурснікаў словы спачування выказаў кс. Ігар Лашук, душпастыр парафіі св. Міхала Арханёла ў Багданава (Валожынскі дэканат).

 

Падрыхтавана на падставе www.catholic.by

 

Прочитано 1037 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

10.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).