Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
У гаміліі біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на постаць Дзевы Марыі, якая, нягледзячы на тое, што сама была ў благаслаўлёным стане, ідзе да сваёй сваячкі Альжбеты, каб служыць і дапамагаць ёй.
На ўрачыстасць прыбылі таксама святары з суседніх парафій разам са сваімі парафіянамі, а таксама з парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску.
Фотарэпартаж: Эдвард Кавалеўскі, www.facebook.com
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/325-parafiyalnae-svyata-fashcha-tsy-2016#sigProGalleria87d84fe234
Гістарычная даведка:
Шырока вядомыя фашчаўскія фэсты (прастольныя святы) адбываліся 2 ліпеня па свята Наведвання Дзевы Марыі (пасля рэформы каляндара перанесенае на 31 мая) і 14 верасня на свята Знаходжання Святога Крыжа (“Здвігі”). Тады ва ўрачыстай працэсіі (крыжовым ходзе) асвячалася крыніца ў Княжыцах. Святкаванне фэсту 14 верасня сведчыць аб тым, што ў фашчаўскім касцёле мусілі знаходзіцца рэліквіі Святога Гасподняга Крыжа.
На слаўныя фашчаўскія фэсты (прастольныя святы) 2 ліпеня прыбывалі пілігрымы з ўсёй Магілёўшчыны. На гэтае свята ў 1894г. прыбыў таксама магілёўскі арцыбіскуп Францішак Альбін Сымон.