Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Кананічная візітацыя адбылася ў Мсціславе.

Оцените материал
(1 Голосовать)

5 чэрвеня ў мсціслаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі  стала асаблівым днём, бо супольнасць каталікоў з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Аляксандр.

У прывітальным слове кс. Роберт Мацееўскі пажадаў біскупу неабходных дароў Духа Святога падчас сустрэчы і запэўніў у малітоўнай падтрымцы. Старшыня касцёльнага камітэту пажадала іерарху Божага благаслаўлення ў служэнні і выказала радасць з прысутнасці пастыра сярод свайго статку.

 

У гаміліі біскуп узгадаў гісторыю касцёла ў Мсціславе і часы адраджэння. Асаблівую ўвагу іерарх прысвяціў руплівай працы кс. Караля Тамэцкага,  таксама манахіняў з Кангрэгацыі школьных сясцёр Нотр-Дам, дзякуючы якім ў свой час каталікі на Мсціслаўшчыне адчувалі сябе супольнасцю.

 

Пасля святой Імшы адбылася сустрэча біскупа з кс. Робертам і вернікамі парафіі, падчас якой былі абмеркаваны некаторыя справы, звязаныя з мінулым, сучаснасцю і будучыняй парафіі ў Мсціславе. У сваіх выказваннях вернікі прадставілі іерарху свае радасць і боль і супольна паспрабавалі знайсці адпаведнае вырашэннескладаных момантаў.

 

Напрыканцы візітацыі ў словах падзякі біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што пачутыя словы, прапановы і просьбы не будуць пакінуты, а стануць дапамогай у развіцці парафіі і шчыраму хрысціянскаму імкненню да ўдасканальвання ўсіх яе членаў. Іерарх падзякаваў душпастыру кс. Роберту і вернікам за дабразычлівасць і шчырасць, а таксама папрасіў аб дапамозе ў яго біскупскім служэнні не толькі малітвай, а і дзейсным сведчаннем на кожны дзень жыцця паводле Евангелля.

 

Фотарэпартаж: www.catholic.by

 

Прочитано 830 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).