Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Хто такія вернікі?

Оцените материал
(1 Голосовать)

Прапануем вашай увазе, дарагі чытач, разважаннена падставе кананічнага права аб тым, хто такія вернікі, у чым розніца паміж духоўнымі і свецкімі асобамі,якое падрыхтаваў для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі нашай архідыяцэзіі.

Кодэкс гаворыць, што вернікі – гэта тыя, хто праз хрост уключаныя ў Хрыста, складаюць Народ Божы, і, дзякуючы гэтаму, па-свойму становяцца ўдзельнікамі святарскага, прароцкага і валадарскага задання Хрыста, і пакліканыя, згодна са станам кожнага з іх, да выканання місіі, якую Бог даручыў Касцёлу выконваць у свеце. Іншымі словамі, кодэкс падкрэслівае, што праз прыняцце сакрамэнту хросту ўсе мы становімся вернікамі ў Касцёле, усе маем аднолькавую годнасць Божых дзяцей і маем пэўныя правы і абавязкі, але не ўладу, таму што трайная місія Хрыста – святарская, прароцкая і валадарская не маюць іерархічнага характару. Усе вернікі, гэта азначае, усе ахрышчаныя маюць удзел у агульным святарстве Езуса Хрыста, моцай якога саўдзельнічаюць у эўхарыстычнай ахвяры, прымаюць сакрамэнты, моляцца, дзякуюць Богу за атрыманыя дары, даюць сведчанне сваёй веры і г.д. І гэты Касцёл, устаноўлены і ўпарадкаваны на гэтым свеце як супольнасць, трывае ў Каталіцкім Касцёле, кіраваным наступнікам Пятра і біскупамі ў камуніі з ім.

 

Што азначае быць у камуніі з Касцёлам? У поўнай камуніі з Каталіцкім Касцёлам на гэтай зямлі знаходзяцца тыя ахрышчаныя, якія ў яго бачнай структуры злучаюцца з Хрыстом праз повязі вызнання веры, сакрамэнтаў і касцёльнага кіраўніцтва. Каб быць у поўні вучнем Хрыста і членам Яго Касцёла згодна з Божым планам, неабходна захаванне адзінства з супольнасцю Касцёла. Тымі вузламі, якія злучаюць чалавека з супольнасцю Касцёла з’яўляюцца вера, сакрамэнты і адзінства з касцёльнай іерархіяй.

 

Але мы ведаем, што Хрыстус памёр за ўсіх людзей, таму таксама і неахрышчаныя пакліканыя да збаўлення і да прыналежнасці да Касцёла. Але таксама і неахрышчаныя могуць наблізіцца да Касцёла, і пад дзеяннем Духа Святога папрасіць аб уключэнні іх ў супольнасць Касцёла. І ад моманту выказвання іх жадання да моманту хросту праходзіць нейкі час, які называецца катэхуменатам і кодэкс права навучае, што спецыяльным спосабам з Касцёлам злучаны катэхумэны, а менавіта тыя, хто пад натхненнем Духа Святога, яўна выказваючы сваё жаданне просяць аб уключэнні ў Касцёл, а таму тым самым жаданнем, як і жыццём у веры, надзеі і любові, якое яны практыкуюць, злучаюцца з Касцёлам, які апякуецца імі як ужо сваімі членамі. Касцёл праяўляе асаблівую заботу аб катэхумэнах, запрашаючы іх весці евангельскае жыццё, якое ўводзіць іх у цэлебрацыю святых абрадаў і ўжо надзяляе рознымі прэрагатывамі, уласцівымі для хрысціянскага жыцця.

 

З Божага ўстанаўлення сярод вернікаў у Касцёле ёсць святыя распарадчыкі, якія ў праве называюцца духоўнымі; астатнія ж называюцца свецкімі. Іерархічнае або службовае святарства з’яўляецца сакрамэнтальнай уладай над Целам Хрыста. Сакрамэнт пасвячэння мае тры ступені – епіскапат, прэзбітэрат і дыяканат. Праз прыняцце прэзбітэрату і епіскапату удзяляецца іерархічнае святарства, аднак чалавек становіцца асобай духоўнай ужо праз прыняцце сакрамэнту пасвячэння ў ступені дыякана.

 

У абедзвюх частках ёсць вернікі, якія вызнаваннем евангельскіх парад праз абяцанні або іншыя святыя повязі, прызнаныя і зацверджаныя Касцёлам, асаблівым чынам прысвячаюць сябе Богу і садзейнічаюць збаўчай місіі Касцёла; іх статус, хаця і не адносіцца да іерархічнай структуры Касцёла, усё ж належыць да яго жыцця і святасці. Далей у нашых разважаннях мы будзем гаварыць аб тым, якім чынам павінна выглядаць гэтае прысвячэнне сябе Богу. Такім чынам увесь Божы народ можна ўмоўна раздзяліць на тры часткі – духоўныя асобы, манаскія асобы (сярод іх таксама могуць быць духоўныя) і свецкія вернікі. Але яшчэ раз варта адзначыць, што ў Касцёле няма лепшага ці горшага паклікання, усе мы, ахрышчаныя, з’яўляемся Божымі дзецьмі і маем аднолькавую годнасць. У наступнай нашай перадачы мы паразважаем над правамі і абавязкамі, якія маюць усе вернікі.

 

Крыніца: http://be.radiovaticana.va

 

Прочитано 785 раз Последнее изменение Вторник, 07 Июнь 2016 11:33
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).