Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Сёння – гадавіна біскупскай намінацыі біскупа Аляксандра

Оцените материал
(2 голосов)

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне.

З’яўляецца біскупам-вікарыем для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 

У адным з інтэрв’ю біскуп зазначыў: “(…) Перавагу ў далейшай штодзённай працы намераны аддаць еднасці  паміж святарамі, кансэкраванымі асобамі, вернікамі. Бо толькі калі мы аб’яднаныя, калі можам быць адным цэлым, можам дасведчыць якаснасць нашага служэння і сведчання. Другі момант, які маю на ўвазе, — адкрытае супрацоўніцтва з іншымі канфесіямі і свецкай уладай. Хто з нас не чуў і не ведае, што хрысціяне павінны жыць у еднасці, супрацоўнічаць і падтрымліваць адзін аднаго, асабліва ў цярпеннях? Чулі ўсе. Таму ніхто не павінен мець ніякіх сумненняў, што чаканні Бога для сучаснага хрысціянства, чаканні Бога канкрэтна ў адносінах да нас — Каталіцкага Касцёла ў яго Магілёўскай частцы — такія ж самыя і што Бог гэтых патрабаванняў не змяніў. А еднасць і супрацоўніцтва  сярод нас на самой справе магчымыя толькі тады, калі яны нараджаюцца ад Духа Святога, калі мы сапраўды навернемся да Бога і будзем весці жыццё, годнае дзяцей Божых.”

 

Запрашаем да малітвы за біскупа Аляксандра, каб сапраўды быў мужным і адданым пастырам на нашай зямлі.

Прочитано 887 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).