Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Тры святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі не атрымалі дазволу на працяг душпастырскага служэння

Оцените материал
(1 Голосовать)

Паведамленне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі!

 

Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якія ўзначаліў спецыяльны пасланнік Святога Айца Францішка Яго Эмінэнцыя арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР, былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы: дамініканіна а. Рамана Шульца — пробашча парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальнага францішканіна а. Леха Баханэка — пробашча парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблата а. Ежы Катоўскага — пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах, Мінскі р-н.

 

11 ліпеня г.г. я разам з біскупскім вікарыем для Магілёўскай вобл. Яго Эксцэленцыяй біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB сустрэўся з Упаўнаважыным па справах рэлігій і нацянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Леанідам Паўлавічам Гулякам з мэтай высветліць прычыну адмовы для служэння вышэйзгаданым святарам і прасіць дазволу для іх працягнуць сваё служэнне. Аднак з вялікім жалем павінен паведаміць, што мы не даведаліся аб канкрэтных прычынах такога рашэння і пачулі рашучую адмову магчымасці іх далейшага служэння ў Беларусі. 

 

Гэтыя святары доўга і вельмі плённа служылі вернікам Беларусі — будавалі і раманатавалі касцёлы, катэхізавалі, займаліся хрыціянскім выхаваннем дзяцей і моладзі, дабрачыннасцю і г.д. Дастаткова толькі паглядзець на касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы, які дзякуючы намаганням а. Леха Баханэка са знішчанага паўстаў нанова як шэдэўр сакральнай архітэктуры! А колькі дзяцей штодзённа прыходзіць на зробленую ім пры касцёле пляцоўку для іх! А якія магчымасці ён стварыў юнакам, дзяўчатам і дарослым займацца спортам і весці здаровы стыль жыцця! Не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі вядомыя арганізаваныя ім Дні моладзі, «Музычныя майстэрні» і Парафіяды!  

 

Ад усяго сэрца падзякуем гэтым святарам за іх адданую і ахвярную працу па адраджэнні Касцёла ў Беларусі і памолімся аб благаслаўленні на іх далейшае служэнне на хвалу Бога і для збаўлення людзей.

 

Маючы на ўвазе, што такое рашэнне дзяржаўных уладаў — гэта вельмі вялікая страта для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прашу маліцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

 

Звяртаюся таксама да вас, дарагія юнакі: калі вы чуеце голас клічучага да святарства Хрыста, адважна адкажыце на яго словамі прарока Ісаі: «Вось я, Пане, пашлі мяне». Адкажыце, бо ізноў Касцёл знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, і дапамагачы выйсці з яе могуць новыя пакліканні.

 

З малітвай

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

Мінск, 13 ліпеня 2016 г.

 

P.S. Глыбокапаважаныя святары няхай прачытаюць гэтае паведамленне вернікам 17 ліпеня 2016 г.

Прочитано 432 раз Последнее изменение Среда, 13 Июль 2016 09:25
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).