На святую Імшу разам са сваімі душпастырамі прыбылі вернікі з Магілёва, Бабруйска, Глуска, Касцюковічаў, Горак і Чавусаў.
На пачатку святой Імшы біскуп Аляксандр Яшэўскі, віскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, заахвоціў усіх сабраных «скласці Богу падзяку за ўраджай, за хлеб штодзённы, за земляробаў, а таксама прасіць Божага благаслаўлення для ўсіх людзей Магілёўшчыны, каб маглі ў здароўі і супакоі спажываць дары зямлі».
У дарах да алтара вернікі прынеслі сноп збожжа, каравай, садавіну і гародніну, а таксама хлеб і віно для здзяйснення Эўхарыстычнай Ахвяры.
Падчас літургіі біскуп выказаў падзяку дзяржаўным уладам, дабрачынцам і кс. прэлату Андрэю Стэцкевічу, на чале з якім будаўнікі зрабілі невялікае аднаўленне цяперашняга месца малітвы мсціслаўскай каталіцкай супольнасці. Біскуп падзякаваў вернікам мсціслаўскай парафіі, асабліва старшыні касцёльнага камітэта Анне Францаўне Самойленка, якая разам з мужам Мікалаем актыўна ўдзельнічала ў працах, якія былі выкананы пры святыні, гісторыя якой налічвае больш за 400 гадоў.
http://mohylev-katolik.by/index.php/item/344-malitva-padzyaki-za-radzhaj-adbylasya-mstsisla-i#sigProGalleriac9ca55c5d7