Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Віншуем айцоў-кларэтынаў са святам!

Оцените материал
(2 голосов)

24 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Антоні Марыі Кларэта, біскупа. І хоць дадзены літургічны ўспамін мае статус дадатковага, неабавязковага, але для каталіцкай супольнасці на Магілёўшчыне ён вельмі важны, бо менавіта ў Магілёве таксама выконваюць служэнне місіянеры-кларэтыны, заснавальнікам якіх і з’яўляецца нябесны апякун сённяняга дня.

 

Будучы святы нарадзіўся ў 1807г. Антоні  з самага дзяцінства хацеў аддаць сябе служэнню Богу. Такім чынам, ён паступіў у дыяцэзіяльную семінарыю (1829 г.), пасля завяршэння быў пасвечаны ў святары (1835 г.). На працягу некалькіх гадоў ён быў пробашчам. Ён адчуваў, аднак, што ў яго іншае пакліканне - адданасць місіянерскай працы. Таму з дазволу біскупа адправіўся ў Рым, каб запрапанаваць сваё святарскае служэнне Кангрэгацыі па распаўсюджванні веры ў місіях сярод няверных (1838 г.). У Рыме ён уступіў у ордэн езуітаў, дзе б мог выконваць свае місійныя прагненні. Цяжкая хвароба прымусіла яго пакінуць навіцыят, і ён вярнуўся дамоў. Антоні Марыя Кларэт заснаваў ў 1849 годзе Супольнасць Місіянераў Беззаганнага Сэрца Марыі, якіх проста называюць клярэтынамі.

 

Святая Сталіца, пачуўшы пра плён апостальскай працы Антонія, прызначыла яго ў 1850г. арцыбіскупам Сант'яга-дэ-Куба. Гэтая дыяцэзія не мела пастыра на працягу 14 гадоў. Біскуп Антоні загадаў правесці ва ўсіх парафіях місіі. Ён аднавіў дысцыпліну сярод духавенства, зрэфармаваў семінарыю, асабіста ўзначальваў місіі па меншай меры ў 150 мясцовасцях, заснаваў 53 новыя парафіі і прамовіў каля 11000 гамілій. Дзякуючы яго місіянерскай працы каля 300 000 кубінцаў былі бежмаваныя і больш за 9000 пар, якія жылі без шлюбу, прынялі сакрамэнт сужэнства.

 

Такая руплівая праца перашкаджала мясцовым лібералам і масонам. Чатыры разы яны спрабавалі здзейсніць замах на яго жыццё. Ворагі распачалі такую гвалтоўную кампанію супраць Антонія, што іспанскі ўрад у выніку паўсталай сітуацыі звольніў яго з Кубы (1857 г.).

 

Антоні вярнуўся ў Іспанію, дзе заставаўся пры двары каралевы Ізабэллы ІІ. Разам з каралевай ён ездзіў па краіне, прапаведваў і засноўваў розныя хрысціянскія братэрствы. Калі ў 1868 годзе ўспыхнула рэвалюцыя ў Іспаніі, Антоні разам з каралевай адправіліся ў Францыю. У 1870 годзе ён удзельнічаў у Першым Ватыканскім Саборы ў Рыме. Пасля ён быў вымушаны пакінуць Рым па прычыне хваробы. Антоні Марыя Кларэт адправіўся ў Францыю, дзе былі яго духоўныя сыны – айцы клярэтыны. Як толькі ён адчуў сябе лепш, ён вырашыў вярнуцца ў Рым, але памёр па дарозе 24 кастрычніка 1870 года.

 

Шчыра віншуем а. Ежы Вежхоўскага і а. Віталія Чабатара, душпастыраў парафіі св. Антонія ў Магілёве. Няхай заступнітва заснавальніка Манаскай Супольнасці Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі даможа як мага лепш рэалізаваць пакліканне быць місіянерам у самых складаных умовах.

 

Прочитано 573 раз Последнее изменение Понедельник, 24 Октябрь 2016 16:03
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).