Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Выдадзеная кніга, прысвечаная гісторыі каталіцтва на Магілёўшчыне і Міншчыне.

Оцените материал
(3 голосов)

Выйшла з друку падрыхтаваная ў межах планавай навуковай тэмы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі манаграфія «Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782–1918 гг.)».

Аўтар выдання – Зінаіда Васільеўна Антановіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Кніга раскрывае асаблівасці справаводства і дакументазвароту дзвюх буйных устаноў рымска-каталіцкай царквы – Магілёўскай і Мінскай духоўных кансісторый.

 

Юрысдыкцыі Магілёўскай кансісторыі падлягалі касцёлы на тэрыторыі Магілёўскай і Віцебскай губерняў, а таксама Архангельскай, Астраханскай, Выбаргскай, Екацярынаслаўскай, Енісейскай, Іркуцкай, Казанскай, Курляндскай, Ліфляндскай, Маскоўскай, Наварасійскай, Наўгародскай, Ніжагародскай, Палтаўскай, Пермскай, Пскоўскай, Санкт-Пецярбургскай, Самарскай, Саратаўскай, Смаленскай, Табольскай, Тамбоўскай, Таўрычаскай, Томскай, Уфімскай, Харкаўскай, Херсонскай, Цвярской, Чарнігаўскай, Эстляндскай і Яраслаўскай губерняў Расійскай імперыі.

 

Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар Г.У.Папакін, доктар гістарычных навук, прафесар Я.Нябельскі, кандыдат гістарычных навук кс. Уладыслаў Завальнюк.

 

Набыць манаграфію можна ў Мінску: у парафіі св. Сымона і св. Алены, а таксама ў “Акадэмкнізе”

 

 

Крыніца: www.niab.by

 

 

Прочитано 609 раз Последнее изменение Четверг, 17 Ноябрь 2016 13:53
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).