Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Два святары Магілёўшчыны сталі канонікамі.

Оцените материал
(1 Голосовать)

13 красавіка быў абвешчаны склад катэдральнага капітула у Мінску ў гонар cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай.  Сярод прызначаных канонікаў ёсць і святары, якія выконваюць пастырскае служэнне і на Магілёўшчыне – кс. Андрэй Яркавец (Бабруйскі дэканат, г. Бабруйск) і кс. Андрэй Далянскі (Магілёўскі дэканат, г. Касцюковічы).

Прызначэнне канонікам носіць характар асаблівай адзнакі і прызнання заслуг перад дыяцэзіяй. 

 

Кс. Андрэй Далянскі прызначаны ганаровым канонікам  канонікам катэдральнага капітула у Мінску. 

Нарадзіўся 9 лістапада 1971г. У 1990г. Паступіў у духоўную семінарыю. У 1996 – прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. У 1998г. прыехаў з душпастырскай паслугай у Беларусь. З’яўляецца душпастырам парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах, а таксама духоўным айцом Магілёўскага дэканату.

 

Кс. Андрэй Яркавец, дэкан Бабруйскага дэканату, прызначаны грэміяльным канонікам з функцыяй пенітэнцыярыя.

 

Згодна з кан. 508 § 1 ККП, пенітэнцыярый катэдральнага капітула з моцы сваёй пасады мае звычайную ўладу, якую, аднак, не можа дэлегаваць, здымання пакарання ва ўнутраных межах ад цэнзур latae sententiae, не задэклараваных і не захаваных за Апостальскай Сталіцай. Гэтай уладай пенітэнцыярый можа карыстацца таксама ў адносінах да асоб, якія не маюць сталага або часовага месца жыхарства на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама можа ажыццяўляць сваю ўладу па-за дыяцэзіяй у адносінах да жыхароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

 

 

Шчыра віншуем дастойных святароў! Жадаем моцы Духа і Божага благаслаўлення на шляху служэння Богу і людзям!

 

Прочитано 583 раз Последнее изменение Пятница, 14 Апрель 2017 06:54
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).