Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылася пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі арцыбіскупа Матулёніса

Оцените материал
(1 Голосовать)

24-26 чэрвеня адбылося невялікае паломніцтва з Магілёўшчыны ў Літву. Цэнтральным пунктам праграмы стаў удзел у беатыфікацыйнай Імшы Слугі Божага Тэафілюса Матулёніса. Праз заступніцтва новага благаслаўлёнага, які ў свой час з’яўляўся дапаможным біскупам Магілёўскай архідыяцэзіі, удзельнікі пілігрымкі маліліся аб адраджэнні веры на Магілёўскай зямлі.

 

Таксама вернікі занеслi свае малiтвы да Мацi Божай Мiласэрднасцi. Наведалi дом - музей с. Фаўстыны Кавальскай. Пачулi распавед аб яе жыццi i гiсторыю стварэння абраза Езуса Мiласэрнага. Мелі магчымасць захапляцца прыгажосцю вельмі прыгожых святынь – св. Ап. Пятра i Паўла, Святога Духа (дамiнiканскi), св. Ганны i iншых. Пагулялi па вузкiх вулiчках  старажытнай Вiльнi i даведалiся аб iх гiсторыi.

 

Даведка:

 

Арцыбіскуп Матулёніс нарадзіўся ў 1873 г. у паўночна-ўсходняй Літве. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю. Здзяйсняў душпастырскае служэнне на тэрыторыі Латвіі – спачатку як вікарый у Вараклянах, а пасля як пробашч у Бікаве, у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса. З 1910 г. займаў пасаду вікарыя ў касцёле св. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу, а затым там жа з’яўляўся пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

 

У 1928 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Ва ўмовах пераследу Касцёла быў прызначаны тытулярным біскупам Матрэгі і каад'ютарам Апостальскага адміністратара Ленінграда, а праз год таемна атрымаў сакру. У хуткім часе ён быў арыштаваны паўторна, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і накіраваны ў Салавецкі лагер асобнага прызначэння, дзе вызначаўся мужным сведчаннем веры.

 

18 снежня 1946 года ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў тым, што заклікаў духавенства да барацьбы супраць савецкай улады, укрываючы ад арыштаў святароў, якія ўдзельнічалі ў такой барацьбе.

 

27 верасня 1947 г. асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у Сіблаге, затым ва Уладзіміры. Толькі 5 мая 1956 года ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Літву, але яму забаранілі кіраваць дыяцэзіяй і прымусілі жыць у ізаляцыі ў Шадуве. Папа Ян XXIII незадоўга да смерці біскупа Матулёніса надаў яму тытул арцыбіскупа.

 

Памёр 20 жніўня 1962 года ў Шадуве, знаходзячыся фактычна пад хатнім арыштам, у ізаляцыі ад вернікаў. Працэс беатыфікацыі быў распачаты ў 1990 г. і доўжыўся 16 гадоў.

 

Фотаздымкі: удзельнікі пілігрымкі.

joomlamodniyportal.ru

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 332 раз Последнее изменение Среда, 28 Июнь 2017 12:28
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).