Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Урачыстасці ў гонар Бялыніцкай іконы адбыліся на Магілёўшчыне

Оцените материал
(3 голосов)

Так ужо сталася, што верасень – гэта час, калі Касцёл на Магілёўшчыне асаблівым чынам звяртаецца да Бога праз заступніцтва Багародзіцы ў Бялыніцкай іконе, якая з’яўляецца адным з найбольш старажытных цудатворных абразоў Маці Божай на нашай зямлі.

23 верасня ў Горацкай парафіі адбылося парафіяльнае свята, якое ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Біскуп заклікаў не баяцца шукаць Бога ў сваім жыцці, нягледзячы на тыя цяжкасці і супярэчанасці, якія існуюць ў нашай рэальнасці.

У той жа дзень распачалася пешая пілігрымка ў Бялынічы – даўнюю “Беларускую Чэнстахову”. Праз сумеснае вандраванне і малітву паломнікі прасілі заступніцтва Багародзіцы над Магілёўскай зямлёй, каб Касцёл Божы развіваўся і кіраваў людзей да Хрыста.

24 верасня а 15 гадзіне ў Бялыніцкай парафіі адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Будкевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. У гаміліі, разважаючы над Божым словам, іерарх згадаў пра велічныя справы Божага Провіду ў тым, што не пакінуў вернікаў без апекі, пасылаючы знакі сваёй прысутнасці ў розныя месцы праз цудоўныя аб’яўленні Божай Маці.

Пасля святой Імшы біскуп Алег асвяціў капліцу, у якой збіраюцца на малітву бялыніцкія каталікі. Будынак – звычайны жылы дом, які быў набыты ў 1995г. стараннямі кс. Караля Тамэцкага і парафіянаў. Сёлета ў ім былі праведзены некаторыя рамонтныя працы.  Спадзяёмся, што гэта – чарговы крок да пабудовы каталіцкай святыні ў Бялынічах, якая б у будучыні магла стаць своеасаблівым духоўным цэнтрам для усіх вернікаў на нашай зямлі.

Успомняць сцежкі пілігрымаў крокі

Успыхне памяць у народзе зноў

Адкажуць рэхам белыя аблокі

Званам жывым Бялыніцкіх муроў.

(з песні да Маці Божай Бялыніцкай)

Маці Божая Бялыніцкая, маліся за нас!

 

Прочитано 162 раз Последнее изменение Среда, 27 Сентябрь 2017 08:52
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: « Свята парафіі адзначылі каталікі ў Княжыцах

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

10.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).