Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы

Оцените материал
(0 голосов)

З 3 па 6 кастрычніка ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі адбылося пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, на якім беларускі епіскапат прадставіў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Тэма пасяджэння: «Еўропа, час прачнуцца? Прыкметы надзеі». Удзельнікі аналізавалі культурную, палітычную і сацыяльную сітуацыю ў Еўропе, асабліва яе нядаўняе мінулае. У гэтым ім дапамаўпрафесар палітычнай філасофіі з Францыі Шанталь Дэльсоль.

У межах пленарнага пасяджэння прадстаўнікі канферэнцый біскупаў Еўропы разглянулі фактары, якія ўплываюць на касцёльную і грамадскую сітуацыю на кантыненце, нагадваючы пра хрысціянскія карані, уласцівыя еўрапейскай гісторыі і культуры.

Прадстаўленыя на пасяджэнні ініцыятывы біскупскіх канферэнцый, якія ўваходзяць у Раду, пакліканы ажывіць хрысціянскую надзею, якая натхняла на вялікія справы мноства святых.

Сёлетняе пасяджэнне праходзіць у кантэксце дваццацігоддзя з часу абвяшчэння Апекунамі Еўропы разам са святым Бэнэдыктам Нурскім і святымі Кірылам і Мятодам трох святых жанчын: Брыгіты Шведскай, Кацярыны Сіенскай і Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн).

 

Прочитано 7 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

15.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

8.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове)

 

Княжыцы

14.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00,

18.00

 

Мсціслаў

12.00

 

Шклоў 

12.00 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

15.00 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

9.30 (на беларускай мове).